20 КАНКРЭТНЫХ ЗАДАЧ НА ПЕРЫЯД ДА 2020 ГОДА Маніторынг — стан спраў на люты 2020 года
19 чэрвеня, 2020

20 КАНКРЭТНЫХ ЗАДАЧ НА ПЕРЫЯД ДА 2020 ГОДА Маніторынг — стан спраў на люты 2020 года


Брусельскі саміт Усходняга партнёрства (УП) у 2017 годзе ўхваліў «20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года» — амбіцыйны план рэфармавання УП для адчувальнай карысці грамадзян.

Каб краіны-члены ЕС і краіны-партнёры маглі накіроўваць гэты працэс, Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (ЕСЗД) і Еўрапейская камісія рэгулярна праводзяць маніторынг вынікаў і выяўляюць як дасягненні, так і вобласці, дзе могуць спатрэбіцца дадатковыя намаганні.

Гэты дакумент змяшчае абноўлены агляд рэалізацыі «20 задач да 2020 года», а таксама пералік канкрэтных вынікаў, дасягнутых да лютага 2020 года. Інфармацыя па новых абавязацельствах не падаецца. Дакумент заснаваны на выніках унутранага маніторынгу ЕСЗД і Еўрапейскай камісіі з улікам вынікаў сустрэч у рамках інстытуцыйных структур УП (у тым ліку платформ і панэлей). У дакуменце выбарачна выдзеленыя найбольш рэпрэзентатыўныя вынікі паглыбленага ўнутранага маніторынгу. Папярэдняя справаздача ахоплівала вынікі, дасягнутыя да сакавіка 2019 года.
 

Спампаваць



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,