Ты таксама зможаш! Як ЕС падтрымлівае жаночае прадпрымальніцтва ў Беларусі

23 лютага, 2021

  • Я хачу пачаць свой бізнес, але не ўпэўненая, што мая ідэя спрацуе. Хто можа мне даць параду?
  • Парады, вядома, неабходныя, але каб пачаць сваю справу, патрэбныя грошы. Як я магу атрымаць фінансаванне, калі ў мяне няма ні ўласных сродкаў, ні патрэбнага вопыту?
  • У мяне ўжо ёсць бізнес, але мне патрэбная дапамога, каб яго развіваць. На якую падтрымку ЕС я магу разлічваць?
  • Хтосьці ўжо пачаў свой бізнес з дапамогай з ЕС?
  • Я не ўпэўненая, што хачу адкрыць бізнес, але хацела б навучыцца чамусьці новаму. Што можа мне прапанаваць ЕС?
  • Да каго я магу звярнуцца па дапамогу?
Картка %1 з %2

Я хачу пачаць свой бізнес, але не ўпэўненая, што мая ідэя спрацуе. Хто можа мне даць параду?

Еўрапейскі Cаюз актыўна дапамагае развівацца новым кампаніям, асабліва, калі яны належаць жанчынам. Шматлікія праграмы разлічаныя на жанчын з рэгіёнаў, якія не мелі папярэдняга досведу вядзення бізнесу.

Вось некалькі прыкладаў даступнай падтрымкі:

Праграма Mayors for Economic Growth разам з мясцовымі ўладамі развівае эканоміку рэгіёнаў і стварае працоўныя месцы. У Беларусі ў гэтай праграме ўдзельнічаюць дзясяткі мясцовых адміністрацый. У трох з іх ужо запушчаныя пілотныя праекты, якія прапануюць навучанне і дапамогу ў развіцці бізнесу.

Праекты рэалізуюцца ў Глыбоцкім раёне, Слаўгарадзе і ў Брагінскім раёне.

У 2019 годзе запушчаны новы праект стварэння і пашырэння магчымасцей працаўладкавання на мясцовым узроўні. Праект “Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” працуе ў 12 пілотных раёнах: Браслаў і Орша (Віцебская вобласць), Хоцімск і Быхаў (Магілёўская вобласць), Жлобін, Хойнікі і Брагін (Гомельская вобласць), Бяроза і Кобрын (Брэсцкая вобласць), Ліда (Гродзенская вобласць), Маладзечна і Барысаў (Мінская вобласць). Яго мэта – дапамагаць малому бізнесу і прадпрымальнікам, а таксама стварыць інкубатары і распрацаваць сістэму мікрафінансавання для МСП і сацыяльных прадпрыемстваў.

Для маладых жанчын, асабліва з малазабяспечаных сем’яў, два праекты EU4Youth – “Ад працаўладкавання да стабільнасці” і “Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання” – забяспечваюць навучанне прадпрымальніцтву і настаўніцтва. З 2018 па 2020 гады 2,217 маладых жанчын з Беларусі ўзялі ўдзел ў трэнінгах і семінарах у рамках праектаў EU4Youth, а 43 сталі самазанятымі пасля атрымання падтрымкі.

Калі вы жывяце ў рэгіёне даліны ракі Ясельда, фінансаваны ЕС праект (Ландшафтна-арыентаванае развіццё сельскіх тэрыторый даліны ракі Ясельда пры ўдзеле мясцовага насельніцтва) падтрымлівае ініцыятывы ў сферы ўстойлівага развіцця ад жыхароў гэтага рэгіёну, а 8 мясцовых клубаў развіцця прапануюць падтрымку ў развіцці бізнесу і павышэнні кваліфікацыі.

Парады, вядома, неабходныя, але каб пачаць сваю справу, патрэбныя грошы. Як я магу атрымаць фінансаванне, калі ў мяне няма ні ўласных сродкаў, ні патрэбнага вопыту?

Усе пералічаныя вышэй праекты прапануюць навучанне і кансультацыі, якія дапамогуць знайсці крыніцы фінансавання, а ў большасці выпадкаў – аформіць заяўку на грант. Некаторыя праекты нават выдаюць гранты: Праект “Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” прапануе гранты на перыяд да 2022 года і толькі што зрабіў абвестку пра конкурс грантаў у падтрымку прадпрымальніцтва памерам да 25000 долараў, адкрыты да 30 сакавіка 2021 года.

Праект EU4Youth “Ад працаўладкавання да стабільнасці” прадугледжвае фінансаванне самых цікавых бізнес-ідэй па выніках удзелу ў трэнінгу для маладых прадпрымальнікаў.

Напрыклад, Вольга Каляга і Мілана Леановіч атрымалі гранты на рэалізацыю праектаў, якія яны распрацавалі проста на курсах.

У мяне ўжо ёсць бізнес, але мне патрэбная дапамога, каб яго развіваць. На якую падтрымку ЕС я магу разлічваць?

Калі ў вас ужо ёсць бізнес і вы хочаце далей развівацца, фінансаванне (і навучанне) даступнае праз шэраг праграм у рамках ініцыятывы EU4Business, якая акумулюе падтрымку ЕС на карысць развіцця прыватнага сектара па ўсёй Беларусі.

Звярніце ўвагу на праграму ЕБРР Women in Business. Яна дае крэдыты, праводзіць трэнінгі і кансультуе кампаніі, якімі кіруюць жанчыны. Мясцовыя партнёры праграмы – IdeaBank, BNB Bank і Belinvest Bank – прапаноўваюць мэтавае фінансаванне, каб спрыяць прадпрымальніцам з дапамогай прадуктаў, якія спецыяльна адпавядаюць патрэбам узначаленых жанчынамі МСП. У рамках праграмы можна таксама скарыстацца персанальным анлайн-інструментам Business Lens, каб ацаніць, на якую падтрымку разлічваць.

Фінансаванне ЕС таксама можна атрымаць ад European Fund for South East Europe (EFSE) праз мясцовых партнёраў “БНБ-Банк”  і “Белінвестбанк” (сярэдні памер крэдыту 22 тысячы еўра), адкрытае ў тым ліку і для самых дробных кампаній (у штаце якіх менш за 10 супрацоўнікаў) у такіх сферах, як сельская гаспадарка, прамысловасць, гандаль і паслугі.

Праграма Advice for Small Businesses таксама прапануе бясплатныя кансультацыі па стратэгіі развіцця, маркетынгу, вытворчасці, кіраванні якасцю, энергаэфектыўнасці, фінансавым менеджменце і інш. Наведайце вэб-сайт ЕБРР, каб даведацца, як падаць заяўку.

Калі ваша кампанія працуе ў тэкстыльнай або швейнай прамысловасці, праект Ready to Trade дапаможа з кансультацыяй і падкажа, як выйсці на рынак.

Хтосьці ўжо пачаў свой бізнес з дапамогай з ЕС?

Вядома, ужо многія.

У 2019 годзе 62 прадпрымальніцы з Беларусі атрымалі крэдыты на агульную суму большую за 2,8 млн еўра ў рамках праграм ЕС па падтрымцы МСП, а 23 атрымалі гранты на суму амаль 16800 еўра. Яшчэ 286 жанчын скарысталіся кансультацыйнымі паслугамі. У падтрыманых кампаній гандлёвы зварот вырас амаль на 16 мільёнаў еўра, а ў выніку падтрымкі было створана 1186 новых працоўных месцаў.

Напрыклад:

Кацярыне Глушэц новы Цэнтр пашырэння і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый дапамог ператварыць яе ідэю ў бізнес-план. Гэты Цэнтр быў створаны ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў рамках ініцыятывы «Мэры за эканамічны рост» (Mayors for Economic Growth).

Людміла Чабатар, Тамара Цвярдоўская і Галіна Ермакова ў Слаўгарадскім раёне развіваюць свае невялікія турыстычныя кампаніі з рознай спецыялізацыяй – традыцыйная кухня, выраб сыру і пчалярства. Яны атрымалі дапамогу ЕС у рамках праекта рэгіянальнага развіцця, які падтрымлівае мясцовыя ініцыятывы і культурную спадчыну.

Святлана Серыкава і яе муж Андрэй пачыналі з малога – у 2009 годзе адкрылі фабрыку па пашыве ніжняй бялізны. Але пасля яны вырашылі развіваць бізнес. Яны скарысталіся кансультацыямі EU4Business па пытаннях брэндынгу і маркетынгу. У выніку яны пашырылі асартымент ад ніжняй бялізны да адзення, падвоілі экспарт і павялічылі абарот на 87%.

Я не ўпэўненая, што хачу адкрыць бізнес, але хацела б навучыцца чамусьці новаму. Што можа мне прапанаваць ЕС?

Праекты EU4Youth Aд працаўладкавання да стабільнасці (EY4Youth Employability and Stability) і Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання дапамагаюць удасканаліць прадпрымальніцкія навыкі асобам да 35 гадоў, асабліва ў менш заможных рэгіёнах Беларусі.

Маладзейшым за 30 гадоў ЕС прапануе выдатныя магчымасці ў рамках сваіх моладзевых праграм Erasmus+. Вы можаце далучыцца амаль да 3500 маладых беларусаў, якія ўжо атрымалі новыя навыкі і назапасілі каштоўны досвед, дзякуючы ўдзелу ў моладзевых праектах або валанцёрскай працы за мяжой у рамках Еўрапейскага корпуса салідарнасці.

Да каго я магу звярнуцца па дапамогу?

Зайдзіце на вэб-сайт праграмы «Мэры за эканамічны рост» і даведайцеся, ці ўваходзіць ваш горад у лік падпісантаў і што робяць мясцовыя ўлады, каб побач з вамі з’яўлялася больш працоўных месцаў і развіваўся бізнес.

Праграму падтрымкі мясцовага эканамічнага развіцця рэалізуе офіс ПРААН у Беларусі – падпішыцеся на старонку праграмы ў Facebookкаб быць у курсе навін, магчымасцей і кантактаў.

Калі ў вас ужо ёсць свой бізнес і вы хочаце яго развіць, даведайцеся, якія магчымасці навучання і фінансавання даступныя па лініі EU4Business in BelarusВэб-сайт змяшчае ўсеабдымную інфармацыю пра крэдыты і гранты, а таксама паслугі па развіцці бізнесу. Існуе таксама Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі пра COVID-19, дзе вы можаце даведацца, якія захады робіць ЕС, каб дапамагчы  малому бізнесу Беларусі спраўляцца з крызісам.

Праекты EU4Youth рэалізуюць SOS Дзіцячыя вёскі ў Беларусі (“Ад працаўладкавання да стабільнасці”) і Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (“Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання”) і “Беларускі зялёны крыж” (“Школьны сад для развіцця сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва”).

Па пытаннях адукацыі і падтрымкі моладзі звяртайцеся ў нацыянальны офіс Erasmus+ у Беларусі.

А таксама заставайцеся ў курсе ўсіх навін пра магчымасці фінансавання ад ЕС, падпісаўшыся на старонку Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ў Facebook.

Убудаваць
The recommended iFrame size is 100% width and 750px height


САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,