Так, можа! Ці ты чуў пра Erasmus+? У рамках гэтай праграмы ЕС прапануе студэнцкія абмены ў еўрапейскіх універсітэтах для будучых бакалаўраў і магістраў, а таксама для дактарантаў. Абмены будуць з’яўляюцца часткай тваёй асноўнай праграмы навучання. Яны доўжацца ад аднаго семестра да аднаго года. Erasmus+ пакрые выдаткі на навучанне і пражыванне! Таксама можна падаць заяўку на стыпендыю Erasmus+ для поўнага курсу магістратуры ў вядучых еўрапейскіх універсітэтах.
У 2015-2020 гадах больш за 2 500 студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ з Беларусі вучыліся або выкладалі ў Еўропе ў рамках абмену Erasmus+ (648 у адным 2020 годзе), а 34 беларускія студэнты атрымалі магістарскую стыпендыю(10 з іх у 2020 годзе) – таму, адназначна варта паспрабаваць і табе!
Для ўдзелу ў праграме абменаў, зайдзі ў аддзел міжнародных адносін у сваім універсітэце – там раскажуць, якія ёсць магчымасці па тваёй спецыяльнасці, і дапамогуць падаць заяўку.
Для атрымання ступені магістра трэба праглядзець каталог сумесных магістарскіх праграм Erasmus Mundus. Там пералічаныя курсы, якія прапануюць стыпендыі Erasmus у наступным навучальным годзе (у 2021 годзе – 149 курсаў), затым трэба звязацца з універсітэтам, каб падаць заяўку на курс і стыпендыю.
Нацыянальны офіс Erasmus + у Беларусі заўсёды гатовы дапамагчы і прадаставіць любую інфармацыю. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на іх сайце або старонцы ў Facebook. Можна пісаць па электроннай пошце на office@erasmusplus.by або пазваніць +375 17 275-27-66.
Гэта залежыць ад таго, дзе ты будзеш вучыцца і на якой мове выкладаецца курс. Некаторыя абмены прапануюць курсы на англійскай мове, іншыя курсы будуць выкладацца на мове краіны. Удзельнічаць у абмене Erasmus азначае слухаць лекцыі, пісаць эсэ і здаваць экзамены на мове навучання. Калі няма адпаведнага сертыфікату на веданне мовы, трэба будзе прайсці моўны тэст, каб ацаніць свой узровень.
Для студэнцкіх абменаў ЕС пакрывае выдаткі на праезд і прапануе стыпендыю ў памеры €800 800-900 у месяц у залежнасці ад краіны прызначэння.
Па стыпендыі на атрыманне ступені магістра, Erasmus + пакрые ўсе выдаткі на навучанне (уключаючы плату за навучанне, бібліятэчныя і лабараторныя выдаткі, а таксама поўную страхоўку). Прадугледжваецца і пакрыццё расходаў на транспарт, пражыванне, а таксама штомесячныя выплаты на працягу ўсяго тэрміну навучання.
Многія міжнародныя даследаванні паказалі перавагі навучання за мяжой у рамках Erasmus + – выпускнікі Erasmus маюць больш шансаў знайсці працу, як правіла, праяўляюць большую прафесійную адказнасць і часцей за іншых пачынаюць уласны бізнес.
Запытай ў любога выпускніка – яны хутчэй за ўсё скажуць, што значна палепшыліся іх навыкі зносін з людзьмі – веданне іншых краін, уменне ўзаемадзейнічаць з людзьмі з розных культур, адаптыўнасць. А самым важным здабыткам назавуць сяброў і новы погляд на жыццё.
Так, Erasmus + падтрымлівае працаўладкаванне і стажыроўкі за мяжой для бакалаўраў, магістраў і дактарантаў, а таксама нядаўніх выпускнікоў (на працягу аднаго года пасля заканчэння вучобы). Але стажыроўка павінна адпавядаць тваёй ступені адукацыі і па магчымасці быць часткай вучэбнай праграмы. Пра магчымасці працаўладкавання і стажыровак варта ўдакладняць праз універсітэт, у якім праходзіць навучанне. Стажыроўка можа доўжыцца ад двух да дванаццаці месяцаў, пры гэтым грант Erasmus+ пакрывае расходы.
Так! Erasmus + не толькі для студэнтаў. З 2014 па 2020 гады амаль 3 400 маладых людзей і моладзевых работнікаў з Беларусі ўзялі ўдзел у сумесных моладзевых праектах Erasmus + (абмены, трэнінгі, палітычныя дэбаты, валанцёрства).
ЕС прапануе моладзевыя абмены, адкрытыя для ўсіх ва ўзросце ад 13 да 30 гадоў. Працягласць – ад 5 да 21 дня. Гэта могуць быць воркшопы, трэнінгі, дэбаты і многае іншае. Гэтыя абмены адбываюцца праз моладзевыя арганізацыі, падаць заяўку непасрэдна як прыватная асоба нельга. Каб даведацца больш, звяжыцеся з моладзевым інфармацыйным цэнтрам Erasmus+ у Беларусі: можна наведаць іх старонку ў Facebook або напісаць на info.belarus@salto-youth.net, або патэлефанаваць +375 29 3958502.
Яшчэ адна выдатная магчымасць атрымаць досвед за мяжой –валанцёрства праз Еўрапейскі корпус салідарнасці. Гэта ўнікальны спосаб пазнаёміцца з рознымі культурамі і завесці новых сяброў, а таксама дапамагчы іншым і навучыцца новаму. У праграме могуць удзельнічаць маладыя людзі ад 17 да 30 гадоў, праграмы доўжацца ад двух тыдняў да 12 месяцаў. Валанцёрскія праекты могуць быць у самых розных абласцях – культура, праца з моладдзю і дзецьмі, спорт, культурная спадчына, мастацтва, ахова жывёл або навакольнага асяроддзя. Як падаць заяўку глядзі на партале Еўрапейскага корпусу салідарнасці.
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,