Social camp запрашае беларускіх удзельнікаў
4 лістапада, 2022

Social camp запрашае беларускіх удзельнікаў


Гётэ-інстытут у Варшаве сумесна са сваімі партнёрамі і пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу запускае “Social Camp” – адукацыйны і ментарскі праект для беларусаў і пра Беларусь. У перыяд з кастрычніка 2022 па кастрычнік 2024 года каманда праекту прапануе некалькі праграмаў, распрацаваных адмыслова для беларусаў, незалежна ад іх цяперашняга месца жыхарства.

Social Camp будзе складацца з адукацыйных і ментарскіх праграмаў, а таксама схемы суб-грантынгу.

Навучальная праграма складаецца з дзесяці анлайн-курсаў паводле сістэмы Liberal Arts, распрацаваных адмыслова для беларускай аўдыторыі. У тых выпадках, калі ўдзельнікі Social Camp плануюць у будучыні звярнуцца за экспертнай і фінансавай падтрымкай для сваіх уласных праектаў, некаторыя курсы з’яўляюцца абавязковымі.

Падрабязную інфармацыю пра праграму і ўмовы набору можна знайсці на старонцы праекту (на беларускай і рускай мовах).

Каманда праекту таксама аб’яўляе пра набор на праграму ментарства. Роля ментараў палягае ў падтрымцы сваіх падапечных у дасягненні іх мэтаў шляхам абмену сваімі ведамі, досведам і кантактамі.

Прыём заявак на першы набор адукацыйнай праграмы будзе праходзіць з 31 кастрычніка па 15 лістапада 2022 года.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

15 лістапада, 2022


САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,