Еўрапейская школа Усходняга партнёрства ў Грузіі

15 снежня, 2022

  • У чым розніца паміж звычайнай сярэдняй школай і Еўрапейскай школай Усходняга партнёрства?
  • Ці магу я вучыцца ў Еўрапейскай школе Усходняга партнёрства ў Грузіі?
  • Як я магу падаць заяўку?
  • За навучанне ў школе трэба плаціць?
  • У чым перавага дыплома “Міжнароднага бакалаўрыяту” (IB)?
  • Ці будзе дыплом “Міжнароднага бакалаўрыяту” прызнаны ўніверсітэтамі ў маёй краіне?
  • Дзе я магу падрабязней даведацца пра школу?
Картка %1 з %2

У чым розніца паміж звычайнай сярэдняй школай і Еўрапейскай школай Усходняга партнёрства?

Ёсць два важныя адрозненні. Сам курс накіраваны на разуменне ўладкавання ЕС, яго інстытутаў, культуры, каштоўнасцей, міжнароднай і ўнутранай палітыкі.

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства ў Грузіі

Двухгадовая праграма “Міжнароднага бакалаўрыяту” (IB) уключае ў сябе курсы гуманітарных навук, еўрапейскіх моў і літаратуры, мастацтва і гісторыі. Акрамя заняткаў вучні наведваюць канферэнцыі і мерапрыемствы, звязаныя з ЕС. “Міжнародны бакалаўрыят” – гэта таксама адмысловая методыка навучання з фокусам на этыку, логіку, развіццё крытычнага і незалежнага мыслення.

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства дае ўнікальны досвед навучання ў інтэрнацыянальным асяроддзі вучняў з розных культур.

У цэлым, Еўрапейская школа Усходняга партнёрства – гэта выдатная магчымасць атрымаць адукацыю, якая падрыхтуе да выклікаў глабальнага свету, а таксама атрымаць IB-дыплом – дакумент міжнароднага ўзору.

Ці магу я вучыцца ў Еўрапейскай школе Усходняга партнёрства ў Грузіі?

Так, калі табе 16-17 гадоў і ты – грамадзянін Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова або Украіны і пастаянна жывеш у гэтых краінах. Колькасць месцаў абмежаваная – усяго 20 на год, таму неабходна прайсці конкурсны адбор.

Акрамя таго, калі ты з’ехаў з Беларусі пасля пратэстаў у жніўні 2020 года, то таксама можаш падаць заяўку.

Крытэры для падачы заявак: быць вучнем сярэдняй школы ў адной з шасці краінаў (10 клас для Беларусі і Грузіі і 9-10 класы для іншых краінаў) і мець добрую паспяховасць.Таксама неабходна прадэманстраваць веданне англійскай мовы на ўзроўні B2 і вышэй.

Як я магу падаць заяўку?

Працэс падачы заявак на 2023/2024 навучальны год праходзіць у тры этапы:

  1. Падача заяўкі на сайце школы (eapeuropeanschool.eu) ў перыяд з 16 снежня 2022 г. па 16 сакавіка 2023 г..
  2. Потым кандыдатам, якія патрапяць у кароткі спіс, будзе прапанавана здаць два пісьмовых тэсты па матэматыцы і англійскай мове. Тэсты будуць праводзіцца на англійскай мове праз анлайн-платформу.
  3. Па выніках пісьмовага тэсту, кандыдаты потым будуць запрошаныя на сумоўе праз Zoom.

Адбор ажыццяўляецца кваліфікаванай камісіяй з выкарыстаннем аб’ектыўных і празрыстых метадаў падліку балаў. Падчас сумоўя, прыёмная камісія будзе надаваць вялікую ўвагу матывацыі вучняў, іх адкрытасці да іншых культураў і цікавасці да еўрапейскіх справаў.

Працэс падачы заяўкі з’яўляецца бясплатным.

За навучанне ў школе трэба плаціць?

Не. Калі цябе адабралі, ты атрымаеш паўнавартасную стыпендыю, фінансаваную Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя пакрывае аплату за навучанне, пражыванне, харчаванне ў школе, квіткі дадому з Тбілісі і назад на час канікул чатыры разы на год, усе навучальныя матэрыялы і рэсурсы, неабходныя для вучобы (уключаючы кнігі, камп’ютар і смартфоны на час навучання), а таксама медыцынскую страхоўку. Атрымліваецца, калі цябе прынялі ў школу Усходняга партнёрства, дык цэлыя два гады навучання будуць для цябе абсалютна бясплатнымі – твая стыпендыя будзе аўтаматычна падоўжаная на другі год вучобы.

У чым перавага дыплома “Міжнароднага бакалаўрыяту” (IB)?

Калі ты хочаш вучыцца за мяжой, “Міжнародны бакалаўрыят” – гэта добры плюс пры паступленні. Гэты дыплом прызнаецца больш чым двума тысячамі ўніверсітэтаў у 75 краінах. У кожнага ўніверсітэта правілы прызнання дыпломаў розныя. Некаторыя ўніверсітэты актыўна набіраюць студэнтаў з гэтым дыпломам, некаторыя ўлічваюць балі IB-дыплома пры паступленні, а некаторыя даюць студэнтам з “Міжнародным бакалаўрыятам” спецыяльныя стыпендыі.

Ці будзе дыплом “Міжнароднага бакалаўрыяту” прызнаны ўніверсітэтамі ў маёй краіне?

Гэтыя дыпломы цалкам прызнаюцца ў Грузіі і прымаюцца ВНУ Арменіі. Школы “Міжнароднага бакалаўрыяту” таксама акрэдытаваныя ў Азербайджане і ва Украіне. Шэраг універсітэтаў краін Усходняга партнёрства прымае на навучанне студэнтаў з дыпломам “Міжнароднага бакалаўрыяту”. У любым выпадку, усе вучні, якія завяршаюць навучанне па стыпендыяльнай праграме, могуць падаць свой дыплом у адпаведныя дзяржаўныя ведамствы, каб атрымаць дыплом аб сярэдняй адукацыі нацыянальнага ўзору.

Дзе я магу падрабязней даведацца пра школу?

Ты можаш зайсці на сайт і знайсці падрабязную інфармацыю пра праграму навучання і пра тое, як паступіць у школу. Паглядзі спіс часта задаваных пытанняў пра стыпендыяльную праграму, дзе ёсць адказы на пытанні пра стыпендыі, праграму “Міжнароднага бакалаўрыяту” і штодзённае жыцце ў школе. На сайце www.ibo.org можна знайсці інфармацыю пра ўніверсітэты, якія прымаюць абітурыентаў з IB-дыпломамі.

Прачытай гісторыі вучняў школы з шасці краін Усходняга партнёрства.

Убудаваць
The recommended iFrame size is 100% width and 750px height


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,