Онлайн-курс: Дапаможнік па менеджменце для кіраўнікоў рэдакцый

Зоўі Портэр

Незалежная кансультантка ў галіне навінавага кантэнту Лондан, Велікабрытанія

Зоўі больш за 30 гадоў працавала ў сферы інфармацыі, у апошні час – на кіруючых пасадах у брытанскай медыякампаніі Бі-бі-сі. У якасці старэйшага рэдактара яна кіравала каналам міжнародных навінаў на Бі-бі-сі, карпунктамі ў Сінгапуры і Вашынгтоне, а таксама вяла адну з найбольш папулярных праграм Бі-бі-сі “TV Breakfast Show” у Вялікабрытаніі. Яна займалася лічбавым развіццём ва ўсіх службах міжнародных навінаў і кіравала запускам першых кароткіх навінных выпускаў Бі-бі-сі на мабільных прыладах. Яна таксама мае досвед кіраўніцтва рэдакцыяй у перыяд пераходу на новыя фарматы, бо адыгрывала вядучую ролю ў праектах, звязаных з развіццём, у кампаніі Бі-бі-сі. У якасці медыякансультанта яна дапамагае арганізацыям, якія працуюць з навінамі, у пытаннях пераходу на лічбавыя тэхналогіі і працэсаў рэарганізацыі рэдакцыі. На працягу сваёй кар’еры яна працавала рэпарцёрам і тэлевядучай, а таксама адказвала за падрыхтоўку да рэалізацыі і трансляцыю гарачых навінаў з месца падзей і ў жывым эфіры ў студыі.

Наталля Мумладзе

Дырэктар аддзелу навінаў Palitra Media, Тбілісі, Грузія

Наталля больш за дзесяць гадоў кіруе мультымедыйным аддзелам навінаў у найбуйнейшым СМІ Грузіі “Палітра Медыя”. Дзякуючы яе досведу рэдакцыя дала жыццё шматлікім навінавым і нішавым парталам, якія маюць самы высокі ахоп аўдыторыі па краіне. Галоўнай мэтай Наталлі як кіраўніка аддзела навінаў было стварэнне сучаснай і зручнай працоўнай прасторы для сумеснай працы розных медыякаманд разам з падтрыманнем фінансавай устойлівасці арганізацыі. Да працы на гэтай пасадзе Наталля была тэлепрадзюсарам і журналістам, і гэты вопыт дапамагае ёй лепш разумець патрэбнасці медыякаманд, а таксама значнасць якаснай і інавацыйнай журналістыкі.


Кароткае апісанне

Гэты дапаможнік стваралася ў дапамогу кіраўнікам рэдакцый навін у краінах Усходняга партнёрства (маюцца на ўвазе шэсць усходнееўрапейскіх краін-партнёраў – Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).

Ён прызначана для падтрымкі ментарства і навучання рэдактараў аддзелаў навінаў у незалежных СМІ. Яго мэта – дапамагчы ім у вывучэнні асноў працы з навінамі і іх практычнай рэалізацыі; дапаможнік уключае шаблоны асноўных дакументаў і дадатковыя відэаматэрыялы.

Мэты

> Дапамагчы кіраўнікам рэдакцый выпрацаваць стратэгічны падыход у працэсе разгортвання працы з навінавым кантэнтам (ад лінейных да мультымедыйных аперацый).

> Даць парады для прыняцця рашэнняў і распрацоўкі доўгатэрміновых і кароткатэрміновых стратэгій, напрыклад, планаванне стварэння матэрыялаў з выкарыстаннем розных сродкаў інфармацыі і далейшая рэалізацыя.

> Паспрыяць працэсу арганізацыі каманд у навінавых рэдакцыях, якія ствараюць мультымедыйны кантэнт. Дапаможнік уключае ўзоры схем арганізацыі кіравання і прыклады апісання службовых абавязкаў.

> Садзейнічаць павышэнню дасведчанасці аб неабходнасці ўліку гендэрнай праблематыкі, выкарыстоўваючы стратэгію, якая падтрымлівае роўнасць жанчын у рэдакцыях навінаў.

Характарыстыка

Дапаможнік рэкамендаваны да выкарыстання аддзелам навінаў і рэдакцыям у рамках ментарства ў галіне кіравання, якое праводзіцца экспертамі UE4IM. Ён прадугледжвае:

  • Асэнсаваны падыход да арганізацыі (схемы арганізацыі працы, якія можна адаптаваць для кожнай рэдакцыі)
  • Тлумачэнне ўзаемасувязі паміж рознымі ролямі і аддзеламі
  • Відэа, у якіх робіцца акцэнт на тыповых праблемных сітуацыях, а таксама парады экспертаў

Мэтавая група

Асноўная група: Рэдактары і кіраўнікі незалежных рэдакцый навінаў у краінах Усходняга партнёрства.

Дадатковая група: Мясцовыя менеджэры і ментары, якія дапамагаюць рэдакцыям укараняць лепшыя метады вядзення бізнесу і дасягаць фінансавай устойлівасці.


Змест

1. Уводзіны

Агульны падыход да кіравання і прычыны зменаў Кансультаванне па планаванні стварэння мультымедыйных прадуктаў і іх рэалізацыі
Рэкамендацыі па дыверсіфікацыі крыніц даходу

2. Указанні адносна структуры рэдакцыі навінаў

Схемы арганізацыі працы і назвы працоўных пасадаў
Апісанне сувязяў паміж рознымі пасадамі
Прыклады патрабаванняў да выканання працы

3. Палітыка роўнасці ў рэдакцыях

Стратэгія, якая падтрымлівае роўныя кар’ерныя магчымасці для жанчын у рэдакцыях

4. Дадатковае відэа

Кароткія відэаролікі, у якіх выступаюць міжнародныя і мясцовыя эксперты


1. Уводзіны ў Дапаможнік па менеджменце

Гэты дапаможніку прадстаўляе падыход да кіравання камандамі навіннікаў, якія ў сваёй працы арыентуюцца на аўдыторыю, якая аддае перавагу наведванню мноства платформаў. У ім тлумачыцца, чаму павышэнне ступені мультымедыйнасці дапаможа развіццю вашай бізнес-мадэлі, а таксама палепшыць вашу рэпутацыю працадаўцы.

Чаму вашая рэдакцыя мусіць змяніцца?

Аўдыторыя: каб быць больш карыснай для зменлівай аўдыторыі, якая хоча атрымліваць навінавы кантэнт з большай колькасці крыніц, чым проста традыцыйныя радыё, тэлебачанне, ўэб-сайты. Гэта дапаможа вам прыцягнуць маладзейшых карыстальнікаў і заваяваць лаяльнасць аўдыторыі. Напрыклад, варта рэагаваць на павелічэнне колькасці навінаў, якія прыходзяць да моладзі (16-24 гады) праз платформы сацсетак (YouTube, Instagram, TikTok).

Даходы: змена можа дапамагчы ў пытанні новых крыніц даходу ад натыўнага кантэнту, а таксама традыцыйнай рэкламы. Гэта зробіць вашу арганізацыю больш устойлівай да будучых зменаў.

Рэпутацыя: далейшае развіццё лічбавай журналістыкі дапаможа палепшыць успрыманне вашай рэдакцыі аўдыторыяй, бо вашыя матэрыялы будуць даступныя на мностве розных платформащ, што падбудуе вам рэпутацыю незалежнага пастаўшчыка навін.

Даход: гэта можа дапамагчы з новымі крыніцамі даходу ад уласнага кантэнту, а таксама ад традыцыйнай рэкламы. Гэта зробіць вашу арганізацыю больш устойлівай да будучых змен.

Рэпутацыя: Пашырэнне вашай лічбавай журналістыкі можа палепшыць рэпутацыю і як вашу арганізацыю бачаць кліенты, і зробіць яе даступнай для большай колькасці людзей на больш шырокім спектры платформаў, што ўмацуе ваш брэнд як незалежнага пастаўшчыка навін.

Якім чынам рэдакцыі могуць змяняцца?

Рэарганізацыя: Кіраўнікі могуць увесці арганізацыйныя змены, каб павялічыць колькасць кантэнту ў сацыяльных сетках і лічбавым фармаце.

Напрыклад, рэарганізацыя аддзела навінаў з мэтай вытворчасці большай колькасці кантэнту ў сацыяльных сетках можа ўключаць у сябе пашырэнне службовых абавязкаў з акцэнтам на мультымедыйны кампанент; змена існуючых практык нагляду з боку кіраўніка, каб ахапіць сацыяльныя сеткі або аб’яднаць планаванне стварэння і рэалізацыю матэрыялаў на розных платформах для больш эфектыўнага выкарыстання наяўных журналісцкіх рэсурсаў. Магчыма, вы вырашыце зрабіць лічбавыя тэхналогіі cваім прыярытэтам адносна іншых платформаў.

Стратэгія: калі спланаваць і агучыць свае намеры па ўкараненні змен, а таксама падзяліцца гэтай інфармацыяй са сваімі камандамі, то ўсе будуць ведаць, што трэба зрабіць і як вы маеце намер гэтага дамагчыся.

Як кіраўнікі рэдакцый могуць паспрыяць таму, што змена будзе паспяховай?

Ментарства: кіраўнікі могуць працаваць з ментарамі, якія падтрымліваюць змены і будуць кансультаваць іх па гэтай тэме. Яны павінны думаць стратэгічна, усталёўваючы мэты на пэўны перыяд часу і плануючы, як іх дасягнуць.

Камунікацыя: кіраўнікам варта праверыць, ці ўсё ў арганізацыі ведаюць, якія мэты стаяць перад імі. Трэба дакладна даводзіць адпаведную інфармацыю да ведама каманд і навучаць усіх, хто мае ў гэтым патрэбу. У працэс такой камунікацыі трэба ўключыць асабістыя сустрэчы, а таксама паведамленні па электроннай пошце/у мэсэнджарах. У камунікацыю неабходна ўвесці рэгулярныя абнаўленні аб ходзе зменаў і зрабіць так, каб яны былі заўважнымі.

Ужываючы стратэгічны падыход да зменаў, рэдакцыі будуць дакладна разумець, чаго яны хочуць дасягнуць, і з большай верагоднасцю даб’юцца поспеху.

Планаванне і стварэнне мультымедыйнага кантэнту

Перш чым ажыццяўляць структурныя змены ў рэдакцыі, неабходна разгледзець пытанне аб тым, як плануюцца і ствараюцца журналісцкія матэрыялы. Гаворачы аб мультымедыйнай рэдакцыі навінаў: чым больш вашыя каманды з розных платформаў супрацоўнічаюць ад самага пачатку працы над матэрыялам, тым вышэй верагоднасць таго, што гэты журналісцкі матэрыял дойдзе да больш шырокай аўдыторыі.

Як працуе планаванне і рэалізацыя ў мультымедыя?

Усе каманды навіншчыкаў аб’ядноўваюцца для абмеркавання і планавання журналісцкай працы, для абмену ідэямі і сюжэтамі. Планаванне можа ўключаць у сябе штодзённую лятучку, у якой удзельнічаюць усе (ці прадстаўнік ад кожнай каманды). Рэдактар навінаў кіруе такой нарадай, прымаючы і выдзяляючы рэдакцыйныя рашэнні і дапамагаючы вызначыць прыярытэтнасць матэрыялаў.

У буйнейшых арганізацыях таксама можна праводзіць штодзённыя ці штотыднёвыя планёркі, на якіх абмяркоўваюцца ідэі стварэння матэрыялаў на больш далёкую перспектыву, навіны наступнага дня, а таксама спецпраекты. У некаторых рэдакцыях можна ўвесці пасаду рэдактара па планаванні і замове матэрыялаў, які будзе кантраляваць планаванне навіннага кантэнту і замову матэрыялаў, забяспечваючы падрыхтоўку журналісцкіх матэрыялаў для ўсіх платформаў. Гэты рэдактар можа вырашаць, якія расследаванні будуць праводзіцца і як пра іх распавядаць. Ён будзе цесна супрацоўнічаць са ўсімі журналістамі, а таксама з аддзелам рэкламы і продажаў.

Якім чынам невялікая каманда можа выкарыстоўваць магчымасці сваіх журналістаў больш эфектыўна?

Нават невялікая арганізацыя навінаў можа штодня збіраць усіх журналістаў для планавання працэсу падачы навінаў, абмену ідэямі, кантэнтам і рэсурсамі. Гэта можна зрабіць як “ужывую”, так і з дапамогай анлайн-платформы.

Рэдактары навінаў павінны выкарыстоўваць усе даступныя дадзеныя ў рэжыме рэальнага часу, каб зразумець, як аўдыторыя на розных платформах прымае журналісцкія матэрыялы.

Усе журналісты ў вашай кампаніі мусяць ведаць, хто збірае матэрыял для артыкула, хто піша тэкст навіны, а таксама тое, як гэты матэрыял успрымаецца аўдыторыяй. Варта падзяліцца ўсімі сабранымі матэрыяламі, а таксама перапрацаваць іх, каб выкарыстоўваць на розных (мультымедыйных) платформах.

На працягу дня можна праінфармаваць журналістаў аб развіцці падзей падчас яшчэ адной нарады ці пры дапамозе сістэмы паведамленняў.

Як зрабіць так, каб з вашымі матэрыяламі азнаёмілася большая колькасць людзей?

Замаўляйце сюжэты журналістам-мультымедыйшчыкам, якія рыхтуюць іх для ўсіх (або некалькіх) платформ.

Абменьвайцеся відэа і матэрыяламі навін паміж камандамі і перарабляйце асноўныя сюжэты для большай колькасці медыяплатформ.

Зрабіце лічбавыя тэхналогіі прыярытэтнымі і хутка выпускайце матэрыялы, каб аўдыторыя іх убачыла і падзялілася імі ў сацыяльных сетках перад наступнымі выпускамі навінаў або навінавых праграм.

Адкуль усе будуць ведаць, што адбываецца ў арганізацыі?

Зрабіце анлайн-каляндар для планавання, каб ён быў дасяжны ўсім у вашай арганізацыі

На працягу дня навін трымайце ўсіх у курсе падзей па меры таго, як змяняецца сітуацыя

Эксклюзіўныя гісторыі, разлічаныя на доўгатэрміновую перспектыву, ці спецпраекты можна падрыхтаваць у некалькіх фарматах, каб усе вашыя медыяплатформы маглі публікаваць іх адначасова.

Як розным платформам заставацца ўнікальнымі (у тым ліку сайтам або радыё)?

З дапамогай аналітыки дадзеных і іншых метадаў разбярыцеся ў тым, што падабаецца розным групам аўдыторыі і чым гэтыя групы дзеляцца. Выкарыстоўвайце гэтыя веды ў стварэнні свайго кантэнту. Дадзеная інфармацыя можа паказаць, за якімі матэрыяламі сочаць на шматлікіх платформах – у іх можа быць скарыстаны адзін і той жа кантэнт, але стыль напісання ці рэдагаванні можа адрознівацца.

У Інтэрнэце ці на радыё можна знайсці даўжэйшыя ці большпадрабязныя версіі гісторый, якія вы можаце парэкамендаваць аўдыторыі.

Спецыялісты могуць кіраваць кантэнтам для канкрэтных платформ і сачыць за тым, каб матэрыял быў адпаведным чынам адаптаваны. Напрыклад, анлайн-рэдактар будзе займацца ўсім кантэнтам для ўэб-сайта, а прадзюсар сацыяльных сетак будзе адказваць за ўсе публікацыі ў сацсетках.

Калі некаторыя матэрыялы не падыходзяць для іншых платформаў, то няхай яны ўсё роўна з’яўляюцца хаця б на адной.


Канкрэтны прыклад: штодзённыя сустрэчы BBC News

У пачатку кожнага працоўнага дня ў аддзеле навінаў Бі-бі-сі праводзіцца ранішняя планёрка, якую ўзначальвае старэйшы рэдактар або кіраўнік аддзела навінаў. На нарадзе прадстаўленыя ўсе падраздзяленні BBC News.

Ёсць агульны каляндар навінаў, які рыхтуе рэдактар па планаванні. Раніцай у яго ўносяцца апошнія падзеі, і ён абмяркоўваецца на планёрцы, дзе разглядаюцца як дэталі сюжэтаў, так і рэдакцыйныя пытанні. На сустрэчы таксама звяртаюць увагу на аналітычныя даныя, каб зразумець, якія сюжэты добра разыходзяцца на розных платформах. Рэдактар кожнай ранішняй перадачы дае справаздачу аб падзеях і рэакцыі на іх.

Усім прапануецца зрабіць своё унёсак – распавесці пра свае планах або агучыць меркаванні рэдактараў наконт матэрыялаў.

Разам рэдактары абмяркоўваюць, на якія аспекты трэба звярнуць увагу, дзеляцца сваімі ведамі і інфармацыяй. Яны даведваюцца аб эксклюзіўных інтэрв’ю і ідэях па асвятленні падзей. Мэта гэтай сустрэчы ў тым, каб усе аддзелы навінаў ведалі, чым займаюцца іншыя. Потым рэдактары могуць вырашыць, якія сюжэты варта развіць, як распавесці пра іх так, каб гэта падыходзіла для пэўных платформ і адпавядала патрэбам іхняй аўдыторыі. Цягам дня яны дзеляцца тэкстамі, відэа і фота, калі тыя з’яўляюцца.

Калі ў плане ёсць важны сюжэт, удзельнікі сустр’xs даведаюцца пра яго непасрэдна ад карэспандэнта, які знаходзіцца на месцы падзей, а калі гаворка ідзе пра складанае юрыдычнае пытанне, да іх можа далучыцца юрыст, каб усе разам атрымалі неабходную юрыдычную інфармацыю. Другая сустрэча праводзіцца пазней на працягу дня для абнаўлення навінаў і планавання праграм на наступны дзень.

BBC News мае агульны партал відэа-і фотаматэрыялаў, таму ўсе каманды могуць атрымаць доступ да навіннага матэрыялу адразу ж пасля таго, як яго туды загрузяць. Каманды маюць магчымасць прачытаць гатовыя сцэнары, каб мінімізаваць дубляаванне пры зборы матэрыялаў і праверцы фактаў.

Фармат сустрэчы мяняецца з часам; ён стаў больш арыентаваным на лічбавыя тэхналогіі, паколькі сацыяльныя сеткі і лічбавае відэа становяцца ўсё больш прыярытэтнымі для BBC News.


Дыверсіфікацыя крыніцаў даходу

Фінансавая ўстойлівасць – адно з самых вялікіх выпрабаванняў для сучасных рэдакцый. Павялічэнне мультымедыйнага кантэнту можа дапамагчы вам стварыць новыя крыніцы даходу, у той жа час не губляючы якасці. Гэта дапаможа рэдакцыям быць больш устойлівымі да зменаў у будучыні. Лідарам трэба будзе знайсці баланс паміж рэдакцыйным і спонсарскім кантэнтам.

Вось некаторыя крыніцы даходу, на якія анлайн-СМІ варта звярнуць увагу;

Традыцыйная рэклама: банеры, вокны, якія ўсплываюць на настольных і мабільных прыладах, рэкламныя ролікі перад відэа, праспансараванае відэа ў артыкуле, RSS-стужка ад партнёрскіх арганізацый, манетызацыя мабільнага прыкладання.

Натыўная рэклама: Кантэнт-маркетынг, кантэнт-рэклама на рэгулярнай аснове – штомесячная падпіска з устаноўленай платай для партнёрскіх арганізацый і прыватных асоб (доўгатэрміновая), праспансараваны кантэнт, спансіраванне тэмы або канкрэтнага артыкула.

Падпіскі для чытачоў на сайце: (кантэнт Paywall) Месячныя і гадавыя падпіскі для чытачоў на розныя паслугі – навіны, спецыялізаваны кантэнт, гульні, сяброўства ў клубе чытачоў. Спецыяльныя паслугі для чытачоў – напрыклад, кансультацыя ўрача, адваката.

Элементы электроннай камерцыі: Партнёрскі маркетынг, укараненне ўласных паслуг электроннай камерцыі ў інфармацыйныя ўэб-парталы.

Выкарыстанне платформаў сацыяльных сетак: Манетызацыя відэа на Youtube. Продакт-плэйсмент на старонках і ў групах Facebook, продакт-плэйсмент у Tik-Tok і Instagram.

Арганізацыя знешніх мерапрыемстваў: канферэнцыі, фестывалі, пляцоўкі са спонсарскай падтрымкай. Супрацоўнікі аддзела навінаў могуць праводзіць мерапрыемствы.

Прапанова паслуг: навучанне інтэрв’ю для СМІ, навучанне журналістаў. Прадастаўленне тэкстаў навінаў аб лакальных падзеях іншым арганізацыям.

Фінансаванне ад міжнародных органаў і арганізацый: вытворчасць спецыяльнага кантэнту, што фінансуецца арганізацыямі-донарамі.

Продаж паслуг тэхнічнай каманды (ўэб-распрацоўшчыкаў): стварэнне новых ўэб-сайтаў для кліентаў і продаж ужо існуючага праграмнага забеспячэння.

Для пастаяннага прыбытку і бесперапыннай дзейнасці бізнэсу рэдакцыі могуць выкарыстоўваць некалькі крыніцаў фінансавання. Для гэтага трэба наяўнасць цеснай сувязі паміж рэдакцыяй, аддзелам продажаў і аддзелам маркетынгу.


Канкрэтны прыклад – рэдакцыйная і маркетынгавая фінансавая стратэгія Palitra Media

У Palitra Media каманда аддзела навінаў аддзеленая ад каманды маркетынгу і продажаў, таму абедзве плануюць і складаюць бюджэт незалежна адна ад адной, працуючы ў адпаведнасці са стратэгіяй мацярынскай кампаніі.

У пачатку года яны складаюць падрабязны фінансавы план на наступныя 12 месяцаў. Паміж імі існуе пагадненне, якое дае эксклюзіўныя правы кампаніі маркетынгу і продажу прадаваць прадукцыю рэдакцыі навінаў і пакідаць сабе 20% прыбытку. Рэдакцыя навін плаціць фіксаваную плату за маркетынгавыя паслугі.

Бакі ўзаемна зацікаўленыя ў поспеху і развіцці абодвух напрамкаў. У той жа час абедзве каманды думаюць аб самастойным павелічэнні сваіх даходаў і прыдумляюць ідэі, як больш зарабіць на кантэнце.

На штотыднёвых сустрэчах каманд рэдакцыі + продажаў + маркетынгу зацвярджаюць ідэі і вырашаюць, хто будзе іх рэалізоўваць. Часам рэдакцыя ўкараняе манетызацыю самастойна, без удзелу рэкламнай групы. Напрыклад, падпіска на сайце для чытачоў, паслугі для чытачоў, рэалізацыя праектаў, якія фінансуюцца міжнароднымі арганізацыямі.

Крокі, якія прымаюцца пры планаванні і рэалізацыі новых ідэй манетызацыі:

  1. Генераванне і ініцыяванне ідэі (у асноўным падчас штотыднёвых рэдакцыйных сустрэч). Кожнага рэдактара просяць падзяліцца ідэямі манетызацыі.
  2. Аналіз ідэі – даследаванне рынку, вопыт міжнародных прадстаўніцтваў і канкурэнтаў. Аналіз складанасці і прыбытковасці праекту.
  3. Кансультацыі з камандамі тэхнічных спецыялістаў і маркетолагаў.
  4. Сцвярджэнне ідэі і стварэнне бізнес-плана.
  5. Рэалізацыя
  6. Тэставанне
  7. Запуск
  8. Прасоўванне
  9. Вымярэнне вынікаў

Прыкладам аднаго з паспяховых праектаў, рэалізаваных рэдакцыяй навін Palitra Media, з’яўляецца “служба лекараў” на медыцынскім сайце Mkurnali.ge. Чытачы могуць задаць пытанне канкрэтнаму лекару і атрымаць ад яго адказ.


2. Указанні адносна структуры рэдакцыі навінаў

Гэта прыклады структур арганізацыі, якія могуць спатрэбіцца кіраўнікам, якія вывучаюць магчымасць рэарганізацыі рэдакцыі, каб пашырыць працу з мультымедыя.

Яны ўяўляюць сабой наглядныя дапаможнікі, якія можна адаптаваць і якія дапамогуць лідарам распрацаваць прыдатную структуру ў адпаведнасці з уласнымі рэсурсамі і прыярытэтамі.

Схемы арганізацыі працы

  • Шаблон для буйнейшага мультымедыйнага аддзела навінаў
  • Спрошчаны шаблон для невялікага мультымедыйнага аддзела навінаў
A – Схема арганізацыйнай структуры для больш вялікага аддзела навінаў
A - Organisation chart one - for a larger newsroom

Тлумачэнне

У гэтай мадэлі для вялікай кампаніі, што працуе з навінамі, ёсць асобныя рэдактары для сайта/сацыяльных сетах, тэлебачання і радыё. Службовыя інструкцыі ў наступнай частцы дадуць больш інфармацыі пра тое, як можна працаваць у рамках гэтых роляў, напрыклад, мультымедыйныя журналісты могуць вырабляць кантэнт для ўсіх платформаў пад назіраннем рэдактараў, ці яны могуць сумяшчаць дзве ролі і працаваць у якасці аператара і журналіста.

На сайтах будуць спецыялізаваныя старонкі, напрыклад, “Навіны”, “Спорт”, “Аналітыка”, “Жанчыны”, “Стыль жыцця” і “Відэа” (магчыма, жыццёвыя гісторыі). Некаторыя з гэтых матэрыялаў таксама выклікаюць цікавасць у сацыяльных сетках і на іншых платформах.

У некаторых рэдакцыях ёсць выключна навінная каманда, якая складаецца з журналістаў, якія працуюць з мультымедыя. Яны пішуць артыкулы і матэрыялы, якія прадаюць вонкавым медыякампаніям. Гэтыя журналісты могуць працаваць і ў іншых галінах, напрыклад, звязаных з радыётрансляцыяй.

Аналітык даных адсочвае наведвальнасць і аўдыторыю розных платформ і інфармуе рэдактараў навін, каб тыя ведалі, якія матэрыялы добра чытаюцца ці праглядаюцца. Гэтую інфармацыю можна перадаваць ва ўсе падструктуры навіннага аддзела; яна можа дапамагчы ў прыняцці рэдакцыйных рашэнняў датычна нязвязаных платформаў (напрыклад, тэлебачання).

У рэдакцыі навін можа быць спецыяльнае падраздзяленне прадзюсараў/стваральнікаў натыўнага кантэнту, якія распрацоўваюць платны кантэнт для Інтэрнэту або сацыяльных сетак разам з рэкламнай камандай і з рэдактарамі навінаў.

У буйной медыяарганізацыі ёсць рэкламная, кадравая і тэхнічная каманды, якія падтрымліваюць працу ўсёй кампаніі.

Каманда тэхнічных спецыялістаў працуе ва ўсіх сферах дзейнасці кампаніі (штодзённы выхад матэрыялаў, планаванне і інавацыі, абнаўленне ўэб-сайтаў і любыя іншыя напрамкі развіцця).

Аддзел кадраў (HR) аказвае падтрымку кіраўніцтву ў найме і навучанні персаналу, а таксама арганізуе аплату працы і кантракты, удзельнічае ў распрацоўцы правіл для супрацоўнікаў (дэкрэтныя выплаты і кар’ерны рост). Яны могуць працаваць з рэдактарамі дзеля забеспячэння прынцыпаў роўнасці на працы.

Некаторыя буйныя арганізацыі могуць разгледзець магчымасць стварэння ўласнай праграмы навучання для пошуку новых талентаў, напрыклад, 12-месячная праграма Palitra Media па прыцягненню стажораў з сацыяльных сетак, некаторыя з якіх застаюцца працаваць журналістамі.

Камунікацыя – гэта важная вобласць, якую неабходна ўлічваць, і некаторыя вялікія кампаніі наймаюць спецыяліста па камунікацыі. Калі ж не, то менеджэры могуць забяспечыць перадачу важнай інфармацыі ўсім супрацоўнікам рознымі шляхамі. Ім таксама трэба даць супрацоўнікам магчымасць без перашкодаў заяўляць пра свае ідэі кіраўнікам і гарантаваць, што яны могуць спакойна пагаварыць з кімсьці пра любыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца ў працы.


B – Схема арганізацыі працы Nr 2 – для невялікай рэдакцыі навінаў
A - Organisation chart one - for a larger newsroom

Тлумачэнне

У гэтай мадэлі прадугледжваецца значна меншая каманда мультымедыйных журналістаў, якія працуюць як на сайце, так і ў сацыяльных сетках. У залежнасці ад памеру рэдакцыі можа спатрэбіцца некалькі рэдактараў ўэб-сайтаў, але адзін рэдактар навінаў можа адсочваць увесь кантэнт і кіраваць усімі журналістамі.

Хоць рэдакцыя і невялікая, але ёй усё роўна патрэбен аналітык дадзеных для маніторынгу трафіку, можна стварыць невялікую службу навінаў, а таксама наняць аўтара натыўнага кантэнту, каб павялічыць прыбыткі.

У рэдакцыі могуць быць менеджэр па персанале, супрацоўнікі тэхнічнай падтрымкі і рэкламы, якія працуюць разам з усімі журналістамі. Кадравымі пытаннямі (наём, кантракты і развіццё персаналу) будзе займацца менеджэр навінавага аддзела.

Абмен відэа і тэкставымі матэрыяламі – ключавы элемент структуры; уся інфармацыя павінна быць даступная іншым журналістам і рэдактарам, а многія cюжэты трэба адаптаваць для розных платформаў, каб максімізаваць іхнія уздзеянне і ахоп.


Прыклады патрабаванняў да выканання працы

У гэтым раздзеле прыводзяцца прыклады патрабаванняў да выканання працы, каб паказаць, як іх можна напісаць, і дапамагчы растлумачыць, што можа ўключаць у сябе кожная пасада. Патрабаванні можна зменяць у адпаведнасці з патрабаваннямі вашай рэдакцыі.

Карысна мець службовыя інструкцыі і кантракты пры найме супрацоўнікаў ці змене іхніх роляў, каб і супрацоўнік, і працадаўца выразна разумелі, чаго ад іх чакаюць.

Інструкцыі таксама могуць дапамагчы вам наняць лепшага кандыдата на гэтае месца, калі вы пераканаліся, што ён адпавядае ключавым патрабаванням да кваліфікацыі, якія вы вызначылі загадзя.

  • Шаблоны ўключаюць кароткую службовую інструкцыю, навыкі, неабходныя для гэтай ролі, а таксама падказку наконт гадзінащ працы і заробкавыя “відэльцы”.
  • Тут прадстаўленыя шаблоны для супрацоўнікаў ніжэйшага і вышэйшага звяна (рэдактар па рэализацыі кантэнту мультымедыя, карэспандэнт, які працуе з мультымедыя, прадзюсер сацыяльных сетак і прадзюсер, які займаецца аналізам дадзеных).
  • Таксама ёсць патрабаванні да спецыялістаў-нежурналістаў у маркетынгу і продажах рэкламы, якія працуюць разам з рэдакцыяй.
  • Ва ўсіх інструкцыях згадваюцца “Асноўныя прынцыпы рэдакцыі” вашай кампаніі. Гэта набор вядучых прынцыпаў, якія можа напісаць кіраўніцтва і прадставіць усім супрацоўнікам, каб дапамагчы ім працаваць у адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі. Яны вызначаюць інфармацыйныя каштоўнасці вашай арганізацыі і могуць абнаўляцца па меры развіцця СМІ (г.зн. инструкцыя па сацыяльных сетках, хутчэй за ўсё, будзе мяняцца паралельна з развіццём тэхналогій).

Рэдактар інтэрнэт-старонкі

Службовыя патрабаванні
У якасці рэдактара вы адказваеце за ўсе сюжэты і кантэнт вэб-сайта (вэб-сайтаў) на штодзённай аснове
Вы працуеце з мультымедыйнымі журналістамі (і рэдактарам па планаванні, калі такі ёсць) над выпускам сюжэтаў, планаваннем і рэалізацыяй спецпраектаў.
Вы разбіраецеся ў аналітыцы дадзеных і рэдакцыйным праграмным забеспячэнні, каб вырашаць, якія сюжэты публікаваць і як іх прасоўваць.
Вы цесна супрацоўнічаеце з аддзелам маркетынгу і продажаў, каб максимізаваць ахоп аўдыторыі і даходы сайта. Вы таксама маеце ўяўленне пра новыя спосабах манетызацыі журналісцкіх матэрыялаў.
Дадаткова: вы таксама курыруеце сацыяльныя сеткі і сочыце за тым, каб журналісцкія матэрыялы падыходзілі для розных платформ і груп карыстальнікаў.

Патрэбныя навыкі
Прапаноўваць сюжэты і генераваць ідэі загалоўкаў у адпаведнасці з патрэбамі мэтавай аўдыторыі
Каардынаваць цыкл публікацыі і кіраваць сектарамі кантэнту.
Вычытваць і рэдагаваць сюжэты і матэрыялы, забяспечваючы дакладнасць дадзеных і фактаў.
Прадстаўляць ідэі па візуалізацыі дадзеных для сюжэтаў
Развіваць і падтрымліваць сетку кантактаў для таго, каб знаходзіць арыгінальныя тэмы для сюжэтаў
Кіраваць планаваннем будучых расследаванняў і спецпраектаў (праца з рэдактарам па планаванні, калі такі ёсць у кампаніі).
Працаваць з тэхнічнай камандай над павышэннем эфектыўнасці працы стронкі.
Умець хутка і эфектыўна працаваць у стрэсавых сітуацыях.
Умець укладвацца ў тэрміны і выконваць бюджэтныя патрабаванні
Досвед кіравання камандамі навіншчыкаў, добрыя камунікатыўныя навыкі і ўменне працаваць у камандзе
Працаваць у адпаведнасці з Асноўнымі прынцыпамі рэдакцыі

Тут дадаюцца гадзіны працы і заробкавыя “відэльцы”

Рэдактар па планаванні і рэалізацыі

Службовыя патрабаванні
У якасці рэдактара аддзела планавання і рэалізацыі матэрыялаў вы курыруеце працу мультымедыйных журналістаў і супрацоўнічаеце з усімі рэдактарамі навінаў, а таксама накіроўваеце працэс папярэдняга планавання стварэння арыгінальных журналісцкіх матэрыялаў. Вы замаўляеце журналістам сюжэты для ўсіх платформаў, каардынуеце іх публікацыю або выхад у эфір.
Вы адсочваеце запланаваны кантэнт для ўэб-сайтаў, у тым ліку лічбавае відэа, а таксама сацыяльныя сеткі (таксама ТБ/радыё, калі падыходзіць).
Вы адказваеце за каляндар навінаў і падрыхтоўку арыгінальных журналісцкіх матэрыялаў для ўсіх каманд, а таксама цесна супрацоўнічаеце з аддзелам маркетынгу і рэкламы з мэтай атрымання прыбытку.

Патрэбныя навыкі
Рэдактарскі досвед у каардынацыі карэспандэнтаў і вызначэнні будучых сюжэтаў
Выдатныя арганізатарскія здольнасці – неабходны для складання календара навін і ўрэгулявання супярэчлівых патрабаванняў
Уменне даследаваць розныя меркаванні і запыты, каб ствараць першакласныя журналісцкія матэрыялы для некалькіх платформаў навінаў
Выдатнае веданне традыцыйных СМІ, а таксама інавацый у сацыяльнай і лічбавай сферах
Разуменне тэндэнцый навінаў і ўменне выкарыстоўваць аналітыку для прыняцця рэдакцыйных рашэнняў.
Працаваць у адпаведнасці з Асноўнымі прынцыпамі рэдакцыі.

Тут дадаюцца гадзіны працы і заробкавыя “відэльцы”

Карэспандэнт у сферы мультымедыя

Службовыя патрабаванні
Калі трэба, вы працуеце журналістам на тэлебачанні, радыё, ўэб-сайце і сацыяльных сетках.
Ваша праца палягае на стварэнні і пошуку тэм, падрыхтоўцы і прадстаўленні матэрыялаў, пры гэтым трэба разумець тэхнічныя патрабаванні розных платформ і арыентавацца розных групах аўдыторыі.
Вы цесна супрацоўнічаеце з калегамі з аддзела навінаў, адаптуючы матэрыялы па меры неабходнасці для розных праграм і платформаў.

Патрэбныя навыкі
Моцныя журналісцкія навыкі і рэдактарскі нюх.
Здольнасць знаходзіць ідэі для сюжэтаў як штодзень, так і для доўгатэрміновых праектаў.
Добрае разуменне таго, як працуюць сацыяльныя сеткі, Facebook, Instagram, а таксама TikTok і YouTube.
Уменне знаходзіць кантэнт, якім можна падзяліцца, ствараць, афармляць і паспяхова прасоўваць яго ў сацыяльных сетках.
“Лёгкае пяро” – неабходна для стварэння якаснага тэксту навін з дакладным указаннем аўтарства ці крыніцы
Візуальныя навыкі і навыкі рэдагавання, каб дапамагчы прасоўваць матэрыял як мага больш эфектыўна.
Уменне працаваць з мультымедыйнымі журналістамі для планавання прамых эфіраў і кароткіх відэасюжэтаў.
Дапамога ў распрацоўцы стратэгіі па павелічэнні долі, ахопу і ўцягнутасці аўдыторыі ў сацыяльных сетках
Цесна супрацоўнічаць з анлайн-камандамі і дапамагаць у навучанні іншых журналістаў.
Уменне аналізаваць дадзеныя на платформах сацыяльных сетак і рыхтаваць справаздачы для кіраўніцтва.
Здольнасць хутка і эфектыўна працаваць у стрэсавых сітуацыях.
мець добрыя камунікатыўныя навыкі; быць камандным гульцом
Працаваць у адпаведнасці з Асноўнымі прынцыпамі рэдакцыі.

Тут дадаюцца гадзіны працы і заробкавыя “відэльцы”

Менеджэр сацыяльных сетак

Службовыя патрабаванні
У якасці менеджэра сацыяльных сетак вы пішаце і публікуеце навінавыя матэрыялы для платформаў сацыяльных сетак, дапамагаючы нам прыцягнуць новую аўдыторыю і павялічыць пазнавальнасць нашага навінавага брэнда. Вы таксама дапамагаеце распрацоўваць стратэгію сацыяльных сетак.

Патрэбныя навыкі
Моцныя журналісцкія навыкі і рэдактарскі інстынкт.
Здольнасць знаходзіць ідэі як для штодзённых сюжэтаў, так і для доўгатэрміновых праектаў.
Добрае разуменне таго, як працуюць сацыяльныя сеткі, Facebook, Instagram, а таксама TikTok і YouTube.
Уменне знаходзіць кантэнт, якім можна падзяліцца, ствараць, афармляць і паспяхова прасоўваць яго ў сацыяльных сетках.
“Лёгкае пяро” – неабходна для стварэння якаснага навінавага тэксту з дакладным указаннем аўтарства ці крыніцы
Візуальныя навыкі і навыкі рэдагавання, каб дапамагчы прасоўваць матэрыял як мага больш эфектыўна.
Уменне працаваць з мультымедыйнымі журналістамі для планавання прамых эфіраў і кароткіх відэасюжэтаў.
Дапамога ў распрацоўцы стратэгіі па павелічэнні долі, ахопу і ўцягнутасці аўдыторыі ў сацыяльных сетках
Цесна супрацоўнічаць з анлайн-камандамі і дапамагаць у навучанні іншых журналістаў.
Уменне аналізаваць дадзеныя на платформах сацыяльных сетак і рыхтаваць справаздачы для кіраўніцтва.
Здольнасць хутка і эфектыўна працаваць у стрэсавых сітуацыях.
мець добрыя камунікатыўныя навыкі; быць камандным гульцом
Працаваць у адпаведнасці з Асноўнымі прынцыпамі рэдакцыі.

Тут дадаюцца гадзіны працы і заробкавыя “відэльцы”

Аналітык дадзеных

Службовыя патрабаванні
Аналізуючы дадзеныя аб трафіку пры дапамозе нашых розных платформаў, вы паляпшаеце ахоп і долю аўдыторыі ў рамках усёй арганізацыі навін. Вы рыхтуеце штодзённыя, штотыднёвыя і штомесячныя справаздачы па нашых вэб-сайтах і прадстаўляеце іх рэдакцыйнай і рэкламнай камандам.
Вы ўдзельнічаеце ў нарадах і прадстаўляеце аналіз паказчыкаў папярэдняга дня для кожнага сайта.
Вы можаце кансультаваць рэдактараў навінаў і каманду сацыяльных сетак на аснове атрыманых даных.
Вы можаце кансультаваць рэдактараў і менеджараў сацыяльных сетак на падставе дадзеных.

Патрэбныя навыкі
Добрыя журналісцкія навыкі, рэдакцыйныя каштоўнасці
Умець даследаваць, вызначаць і выкарыстоўваць найболей эфектыўныя платформы для аналізу дадзеных.
Умець выразна прадстаўляць гэтую інфармацыю рэдактарам навінаў і кіраўніцтву.
Умець працаваць з рэдактарамі, тэхнічнай камандай і кіраўніцтвам для паляпшэння досведу карыстальнікаў на ўэб-сайтах.
Перыядычна праводзіць трэнінгі для рэдактараў і каманды рэкламшчыкаў, каб яны лепш разумелі, як выкарыстоўваць дадзеныя для павышэння эфектыўнасці работы.
Быць камандным гульцом і добрым камунікатарам.
Працаваць у адпаведнасці з Асноўнымі прынцыпамі рэдакцыі.

Тут дадаюцца гадзіны працы і заробкавыя “відэльцы”

Менеджэр па маркетынгу

Службовыя патрабаванні
У якасці менеджэра па маркетынгу вы знаходзіцеся ў цеснай супрацы з рэдактарам навінаў/галоўным рэдактарам, каб максімальна пашырыць ахоп нашай аўдыторыі. Вы адказваеце за планаванне маркетынгавых стратэгій для СМІ, прыняцце рашэнняў па іх прасоўванні праз розныя каналы, складанне бюджэту і адсочванне вынікаў кампаній.
Зносіны з патэнцыйнымі медыяпартнёрамі, заключэнне з імі пагадненняў і адсочванне вынікаў гэтых медыяпартнёрстваў.
Узаемадзеянне з рэдакцыяй для лепшага разумення яе патрэбнасцей і ўдзел у прасоўванні спецпраектаў і канкрэтных медыяпрадуктаў.
Супрацоўніцтва з брэнд-менеджэрам і ўдзел у працэсе развіцця брэнда.
Упраўленне камандай маркетынгавага аддзела.
Разуменне тэндэнцый лічбавага маркетынгу і аналіз тэндэнцый рынку.
Веды і аналіз працы канкурэнтаў і прадастаўленне гэтай інфармацыі рэдактару навінаў.

Патрэбныя навыкі
Досвед працы ў сферы маркетынгу з добрым разуменнем журналісцкіх і рэдакцыйных прыярытэтаў.
Здольнасць разумець аналітычныя справаздачы і ўвасабляць іх у паспяховыя маркетынгавыя стратэгіі.
Выдатныя камунікатыўныя, міжасобасныя і сеткавыя навыкі, якія дазваляюць супрацоўнічаць з партнёрамі, рэдакцыяй і супрацоўнікамі.
Інавацыйнае мысленне і крэатыўнасць – разуменне новых тэндэнцый і здольнасць сачыць за інавацыямі ў маркетынгу.
Навыкі кіравання праектамі – планаванне, складанне бюджэту, рэалізацыя.
Аналітычнае мысленне – аналіз вынікаў рэалізаваных праектаў і прагназаванне.
Крытычнае мысленне і навыкі вырашэння праблем
Навыкі прэзентацыі.
Здольнасць хутка і эфектыўна працаваць у стрэсавых сітуацыях.
Камунікатыўныя навыкі і ўменне працаваць у камандзе
Працаваць у адпаведнасці з Асноўнымі прынцыпамі рэдакцыі.

Тут дадаюцца гадзіны працы і заробкавыя “відэльцы”

Менеджэр па продажах рэкламы

Службовыя патрабаванні
У якасці менеджэра па продажах вы адказваеце за планаванне стратэгій продажаў для медыяпляцовак, пастаноўку мэт і стварэнне планаў продажаў.
Быць у курсе тэндэнцый на рынку продажаў СМІ і ўмець укараняць іх на медыяплатформах.
Праца над дыверсіфікацыяй крыніц даходу для СМІ, супрацоўніцтва з рэдакцыяй.
Праца з тэхнічнай камандай над удасканаленнем CRM-сістэмы, а таксама над укараненнем інавацыйных інструментаў.
Удзел у стварэнні розных прапаноў для кампаній.
Упраўленне аддзелам продажаў і правядзенне трэнінгаў для агентаў па продажах.
Стварэнне матывацыйнай і бонуснай сістэмы для аддзела продажаў.
Адсочванне і аналіз вынікаў працы аддзела продажаў у адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі.

Патрэбныя навыкі
Асабісты досвед у продажах з добрым веданнем CRM-сістэм.
Фінансавая адукацыя для планавання і складання бюджэту.
Выдатныя і эфектыўныя камунікатыўныя, міжасобасныя і сеткавыя навыкі, якія дазваляюць супрацоўнічаць з арганізацыямі-партнёрамі, а таксама рэдакцыямі і аддзеламі продажаў.
Інавацыйнае мысленне – разуменне новых тэндэнцый і здольнасць сачыць за інавацыямі ў сферы продажаў.
Аналітычнае мысленне і ўменне вырашаць праблемы.
Развітыя навыкі прэзентацыі і тайм-менеджменту.

Тут дадаюцца гадзіны працы і заробкавыя “відэльцы”


Канкрэтны прыклад – Мультымедыйны аддзел навінаў Palitra Media

Palitra Media – паспяховая медыяарганізацыя з Тбілісі (Грузія), якая выдае газету (друкаваныя СМІ), а таксама забяспечвае функцыянаванне тэле- і радыёстанцый, вэб-сайтаў і сацыяльных сетак (у асноўным, профіляў у Facebook).

Схема арганізацыі працы паказвае, як гэта СМІ змагло пераарыентаваць сваю вэб-каманду на працу ў сацыяльных сетках і лічбавай журналістыцы.

У кампаніі ёсць мультымедыйныя журналісты, якія заняты на розных платформах.

A - Organisation chart one - for a larger newsroom

3. Стратэгія, якая падтрымлівае роўныя кар’ерныя магчымасці для жанчын у рэдакцыях

Вырашэнне пытанняў, звязаных з гендэрнай праблематыкай, можа прынесці шмат пераваг вашай арганізацыі, як у плане задаволенасці працай і ўтрыманні супрацоўнікаў, так і ў плане таго, як яе ўспрымаюць рэкламадаўцы і знешнія крыніцы фінансавання.

Мэтай глабальных арганізацый, такіх як Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, з’яўляецца прасоўванне гендэрнай роўнасці. ААН разглядае яго не толькі як фундаментальнае права чалавека, але і як неабходную аснову для мірнага, квітнеючага і ўстойлівага свету.

Чаму нам патрэбна палітыка роўнасці ў арганизацыі?

Таму што найманне жанчын і заахвочванне іх заставацца на працоўных месцах усіх узроўняў прынясе карысць вашай рэдакцыі і вашай журналістыцы. Гэта можа забяспечыць лепшы баланс у кіраванні, і яшчэ больш шырокая разнастайнасць гісторый, якія з’яўляюцца адлюстраваннем вашае аўдыторыі, і даць кіраўнікам больш магчымасцяў для выбару пры найманні супрацоўнікаў.

Роўнасць можа быць карыснай і для пазітыўнага ўспрымання вашай рэдакцыі арганізацыямі звонку, якія могуць спансіраваць кантэнт або прадастаўляць гранты і фінансаванне.

Наяўнасць дакладнай арганізацыйнай стратэгіі падтрымае вашу схільнасць да гэтых напрамкаў, а кіраўнікі і супрацоўнікі будуць ведаць, чаго чакаць ад вашай кампаніі.

Як стаць лепшымі працадаўцамі для жанчын?

Праз прыняцце арганізацыйных стратэгій у галіне занятасці (справядлівы падбор персаналу, які забяспечвае роўны доступ да працоўных месцаў для ўсіх жанчын і мужчын). Таксама шляхам падтрымкі жанчын на працягу іх кар’еры, каб яны працягвалі развівацца і займалі больш высокія пасады ці не перарывалі занятасці.

Дакладныя апісанні патрабаванняў да пасады: Іх можна выкарыстоўваць для садзейнічання справядліваму працэсу падбору персаналу. Вызначыце, якія навыкі патрабуюцца для дадзенай ролі, і адбірайце кандыдатаў па гэтых крытэрыях. Гэта дазволіць вам справядліва ацэньваць людзей. Такія навыкі, як арганізацыя і кіраванне людзьмі, лічыце не менш важнымі, чым уменне прымаць рашэнні.

Справядлівы падбор персаналу: мяркуе размяшчэнне аб’яў аб вакансіях і прадастаўленне жанчынам роўных з мужчынамі магчымасцяў падаць заяўку. Кандыдаты адбіраюцца ў адпаведнасці з навыкамі, указанымі ў апісанні вакансіі. Пры справядлівым падборы персанала на сумоўі мусиць прысутнічаць хтосьці з аддзела кадраў (або незалежны менеджэр).

Падтрымка ў кар’еры: кіраўнікі могуць аказваць падтрымку супрацоўніцам у планаванні кар’еры, навучанні на працоўным месцы і прадастаўленні магчымасцяў для развіцця. Рэгулярныя індывідуальныя атэстацыі супрацоўнікаў дапамагаюць ім рэалізаваць свой патэнцыял дзякуючы зваротнай сувязі і ментарству.

Што яшчэ зробіць нас “працадаўцам роўных магчымасцяў”?

Рух у кірунку да забеспячэння роўнай аплаты за аднолькавую працу, каб мужчыны і жанчыны атрымлівалі аднолькавы заробак (напрыклад, у Грузіі заробак жанчын складае толькі каля 65% ад заробку мужчын).

Кіраўнікі могуць адсочваць колькасць мужчын/жанчын у рэдакцыі на розных узроўнях і імкнуцца ліквідаваць любы дысбаланс.

Уводзіце такія льготы, як платны водпуск па цяжарнасці і родах, каб утрымаць жанчын, якія ідуць у водпуск па догляду за дзіцем, што дапаможа вам зэканоміць на найманні і навучанні. Дапамагайце жанчынам заставацца на працоўным месцы, калі яны сумяшчаюць з ёй іншыя абавязкі (напрыклад, выхаванне дзяцей).

Разгледзьце запыты на гнуткі графік працы ад супрацоўнікаў, якія з’яўляюцца бацькамі і апекунамі і хацелі б працаваць няпоўны працоўны дзень, па гнуткім графіку або ў зручным для іх месцы.

Наймайце жанчын, якія вярнуліся на працу (якія бралі водпуск для догляду за сям’ёй), або жанчын старэйшага ўзросту з вопытам працы, каб дапамагчы запоўніць пасады. Яны могуць прынесці веды з іншых галінащ і дапамагчы ў забеспячэнні ўзроставага балансу і роўнасці.

Разгледзьце магчымасць развіцця роўнасці і ў іншых пытаннях (напрыклад, адносна расы, інваліднасці і ўзросту).

Як нашай кампаніі ажыццявіць гэтыя змены?

Спачатку вызначыце адну ці дзве вобласці і сумесна з аддзелам кадраў, калі ён у вас ёсць, распрацуйце арганізацыйную стратэгію па іх укараненні. Вы можаце вывучыць, як іншыя кампаніі паспяхова ўвялі дэкрэтныя выплаты, азнаёміўшыся з даследаваннямі па тэме або звярнуўшыся па параду да арганізацый, якія займаюцца пытаннямі роўнасці.


Дадатковыя рэсурсы, якія могуць быць карыснымі:

1. Праект па пашырэнню правоў і магчымасцей жанчын ЮНІСЕФ WEPS прапануе рэсурсы, каб дапамагчы кампаніям распрацаваць палітыку роўнасці, і змяшчае тэматычныя даследаванні, якія тлумачаць, як некаторыя ўвялі змены https://www.weps.org/resources

2. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прымае глабальныя меры па гендэрнай роўнасці з пяццю мэтамі, пра якія распавядаюць тут https://www.un.org/sustainabledevelopment/gender-equality/

3. Еўрапейскі інстытут гендэрнай роўнасці адсочвае прагрэс у еўрапейскіх краінах, прапаноўвае карысныя рэкамендацыі і тэматычныя даследаванні https://eige.europa.eu/

4. Брытанская камісія па пытаннях роўнасці і правоў чалавека працуе над прасоўваннем гендэрнай роўнасці і дае практычныя парады працадаўцам https://www.equalityhumanrights.com/en


4. Дадатковае відэа з субтытрамі на ўсіх мовах

  1. Чаго я чакаю ад майго працадаўцы і чаму я абіраю тут працаваць – журналістка, якая займаецца мультымедыйнай працай, распавядае, што шукае ў працы і што прымушае яе заставацца з працадаўцам на канкурэнтным рынку.
    (Саламе Абулашвілі, мультымедыйная журналістка, Тбілісі, Грузія)
  2. Як наймаць патрэбных людзей у эпоху мультымедыя – рэдактарка тлумачыць, якую палітыку трэба правесці, каб атрымаць лепшы персанал, і каб наняць патрэбных людзей у лічбавую эпоху
    (Ліз Гібонс, выканаўчы рэдактар навін BBC World service, Лондан, Вялікабрытанія)
  3. Як будуць выглядаць наступныя 5 гадоў у навінах? Старэйшы кіраўнік вядучай арганізацыі міжнародных навін распавядае нам, якія важныя падзеі адбываюцца ў навінах і на чым трэба факусавацца.
    (Дамінік Бол, намеснік дырэктара па навінавым кантэнце, BBC News, Лондан, Вялікабрытанія)
  4. Як зарабляць на журналістыцы ?.. Старэйшы рэдактар навінаў распавядае пра тое, як можна ўрэгуляваць канфлікт паміж манетызацыяй журналістыкі і рэдакцыйным кантролем.
    (Філіпс Ластаўішкіс, галоўны рэдактар сайта Delfi, Рыга, Латвія)
  5. Як прымусіць гендэрную роўнасць працаваць на вас. Даследчык тлумачыць, як кампаніі могуць зрабіць больш у галіне правоў мацярынства/бацькоўства і чаму гэта прынясе карысць ім, а таксама супрацоўнікам.
    (Давіт Кешелава – старшы навуковы супрацоўнік ISET Policy Institute)
  6. Парады вышэйшага кіраўніцтва па кіраванні мультымедыйнай рэдакцыяй – рэдактарка распавядае аб тым, чаму яна навучылася, заняўшыся мультымедыя і кіруючы рэдакцыяй.
    (Наталля Мумладзэ, дырэктар аддзелу навінаў Palitra Media, Тбілісі, Грузія)


Падобная тэматыка


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,