Фотаконкурс

Конкурс

для прафесійных фатографаў

Photo Contest Open Call

EU NEIGHBOURS EAST у партнёрстве з FOTOFESTIWAL запрашаюць прафесійных фатографаў з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны ўзяць удзел у фінансаваным ЕС фотаконкурсе на тэму сямейных сувязяў.

Пракруціць ўніз, каб даведацца больш падрабязна і падаць заяўку на ўдзел.

Photo contest

Чаму сямейныя сувязі?

Гэты конкурс прымае (серыю) фотаздымкаў з мастацкімі, сацыяльнымі і, перш за ўсё, асабістымі інтэрпрэтацыямі на тэму "сямейныя сувязі". Як наша сям'я звязвае нас з нашымі каранямі, культурай, традыцыямі і ўплывае на нашы погляды і будучыню? Якія сувязі вызначаюць сям'ю і даюць нам адчуванне прыналежнасці адзін аднаму? Як гэтыя сувязі адаптуюцца да змяняльнага свету, тэхналогіяў, канфліктаў, любові і страт?

Рэдка калі мы адчувалі важнасць і крохкасць "сямейных сувязяў" мацней, цягам апошніх трох гадоў. Covid-19 вымагаў сацыяльнае дыстанцыяванне. Гэта прынесла пакуты і ізаляцыю, многія сувязі змянілі свой характар, але некаторыя яшчэ больш узмацніліся. У гэтым годзе ўвесь свет убачыў, як вайна можа разлучыць сем'і ў адно імгненне і як многія адкрылі свае сямейныя дамы для бежанцаў.

Удзельнікі могуць падаць серыю з 8-20 фотаздымкаў да 20 студзеня 2023 году. Форма заяўкі на англійскай мове, але на гэтай старонцы вы можаце знайсці падрабязную інфармацыю на вашай мове. Конкурс будзе разглядацца калегіяй з пяці суддзяў, і вы можаце даведацца больш падрабязную інфармацыю пра іх на этапе падачы заяўкі. Шорт-ліст будзе абвешчаны ў канцы лютага 2023 году. Канчатковыя пераможцы будуць абвешчаныя ў сакавіку 2023 году.

Пракруціць уніз старонкі, каб азнаёміцца з тлумачэннем тэмы, складам журы, правіламі і ўмовамі, а таксама прызамі.

Журы

Ларс Бурынг

Дырэктар Фонду Еўрапейскага цэнтру журналістыкі (EJC) і заснавальнік Triggertale.com , платформы для візуальнай камунікацыі і сторытэлінгу. Больш падрабязна – гл. старонку падачы заяўкі.

Эма Боўкіт

Дырэктарка па фатаграфіі ў выданні FT Weekend і куратарка, які спецыялізуецца на фотамастацтве і сучаснай візуальнай культуры. Больш падрабязна – гл. старонку падачы заяўкі.

Арыяна Рынальда

Пазаштатны прафесійны фатограф. З 2012 па 2021 год - мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю візуальнага апавядання "Cortona On The Move". Больш падрабязна – гл. старонку падачы заяўкі.

Караліна Гембара

Фатограф і даследчыца. Яе працы закранаюць такія пытанні, як дом, пачуццё прыналежнасці, міграцыя, змена глебы і ідэнтычнасці. Больш падрабязна – гл. старонку падачы заяўкі.

Міліца Сарачэвіч

Супрацоўніца аддзелу па прэсе і стратэгічнаму камунікаванню ў Еўрапейскай камісіі. Больш падрабязна – гл. старонку падачы заяўкі.

Прызы

Пераможца з кожнай з краінаў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Рэспубліка Малдова, Грузія і Украіна) атрымае прыз у памеры 1000 еўра.

З пераможцамі будуць будуць зробленыя інтэрв'ю на сайце EU NEIGHBOURS EAST.

Часта задаваныя пытанні

П.: Ці могуць браць удзел у конкурсе грамадзяне іншых краінаў, акрамя Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны?

А.: Не, у адпаведнасці з правіламі і ўмовамі конкурсу, удзельнічаць могуць толькі грамадзяне гэтых краінаў. Асобам, якія патрапілі у шорт-ліст, і пераможцам конкурсу будзе прапанавана даслаць скан свайго пашпарту або афіцыйнага дакументу, які сведчыць асобу, каб пацвердзіць, што яны адпавядаюць крытэрам конкурсу.

П.: Хто лічыцца прафесійным фатографам?

А.: Мы лічым прафесійнымі фатографамі тых, хто зарабляе або зарабляў большую частку свайго даходу ад фатаграфіі, а таксама тых, хто рэгулярна прадае ці публікуе свае працы і/або належыць да прафесійных арганізацыяў фатографаў.

П.: Колькі фотаздымкаў я магу дадаць у адну серыю?

А.: Серыя можа налічваць ад васьмі да дваццаці фотаздымкаў, аб'яднаных агульнай тэмай ці канцэпцыяй і адной назвай. Серыя будзе ацэньвацца як адзінае цэлае, таму просім пераканацца, што фотаздымкі ў спалучэнні разам выступаюць як адзінае цэлае.

П.: Якога памеру і фармату павінны быць лічбавыя файлы?

 А.: лічбавыя матэрыялы павінны быць захаваныя ў фармаце jpg з разрозненнем не менш за 3000 пікселяў на даўжэйшым баку здымку.

П.: Ці існуе абмежаванне па часе, цягам якога павінны былі быць зробленыя фотаздымкі?

 А.: Так. Усе фотаздымкі павінны быць не старэй за 5 гадоў.

П.: Колькі каштуе падаць заяўку?

А.: Удзел у конкурсе бясплатны.

П.: Ці існуе абмежаванне на колькасць заявак, якія я магу адправіць?

А.: Кожны ўдзельнік можа прадставіць адзін праект.

П.: ці магу я падаць на конкурс фотаздымак, які ўжо атрымаў узнагароду?

 А.: Так, вы можаце падаць працу, якая атрымала ўзнагароду. Аднак, імкнучыся спрыяць стварэнню новых прац і падтрымліваць свежыя ідэі, мы рэкамендуем вам падаваць новыя працы.

П.: Як я даведаюся, ці атрымаў(ла) я ўзнагароду?

А.: Мы праінфармуем пераможцаў прэміі па электроннай пошце і апублікуем спіс на нашым сайце.

П.: Ці патрэбная згода тых, хто фігуруе на дасланых мною фотаздымках?

 А.: Падаючы заяўку на ўдзел у конкурсе, кожны удзельнік пацвярджае, што ў яго(яе) ёсць адпаведная згода і перадача правоў, неабходных для фотасерыі.

П.: Што вы разумееце пад тэкстам? Як мне яго прыгатаваць?

А.: Тэкст павінен быць у форме апісання вашага праекту на англійскай мове аб'ёмам да 2000 знакаў, дзе вы тлумачыце яго канцэпцыю/гісторыю і падаеце ўсю неабходную інфармацыю.

П.: Ці прымаюцца сумесныя праекты?

 А. Таксама могуць падавацца заяўкі ад фотапраектаў, створаных двума або некалькімі (групай) аўтарамі.

П.: Ці прымаюцца на конкурс дыптыхі, трыптыхі ці спалучэнне некалькіх выяваў?

 А.: Вы можаце падаваць дыптыхі, трыптыхі ці спалучэнне некалькіх выяваў. Галоўнае, каб захоўваўся ліміт у 20 запамповак/ файлаў на адну заяву. Дыптых або трыптых лічыцца за 1 запампоўку/файл.

Правілы і ўмовы

Пра арганізатараў

Конкурс арганізаваны праграмай EU NEIGHBOURS EAST у партнёрстве з Fotofestiwal. EU NEIGHBOURS EAST – гэта фінансаваная ЕС рэгіянальная камунікацыйная праграма для краінаў Усходняга партнёрства, якая пашырае абазнанасць пра Еўрапейскі саюз, яго палітыку і праекты падтрымкі ў краінах Усходняга партнёрства. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС у Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне. Fotofestiwal быў заснаваны ў 2001 годзе як каманда прафесіяналаў, што працуюць у сферы фатаграфіі, і ад тых часоў ён ператварыўся ў адзін з самых значных фота-фестываляў у Еўропе. За 20 гадоў кампанія напрацавала багаты досвед у правядзенні конкурсаў і паказе вынікаў.

Кантакт

familyconnections@fotofestiwal.com