Падтрымка краінаў Усходняга партнёрства ЕС для паляпшэння вяртання актываў

Апісанне
Праект "Падтрымка краінаў Усходняга партнёрства ЕС для паляпшэння вяртання актываў" умацоўвае патэнцыял краінаў Усходняга партнёрства па адсочванні і канфіскацыі актываў, звязаных з арганізаванай злачыннай дзейнасцю, і накіраванні атрыманых сродкаў на першачарговыя патрэбы развіцця, у тым ліку ў сектарах аховы здароўя і адукацыі.
Канкрэтная мэта
Праект "Падтрымка краінаў Усходняга партнёрства ЕС" накіраваны на ўзмацненне захадаў па вяртанні актываў, каб пазбавіць злодзеяў магчымасцяў скарыстацца скрадзеным, а таксама палепшыць міжведамасную і трансгранічную каардынацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства, асабліва пры расследаванні фінансавых злачынстваў.
Чаканыя вынікі
- Умацаванне патэнцыялу фінансавых следчых па адсочванні, замарожванні, арышту, канфіскацыі і вяртанні актываў, што знаходзяцца ў руках арганізаваных злачынных груповак.
- Ключавыя службовыя асобы з краінаў Усходняга партнёрства атрымаюць магчымасць вывучыць дасягненні і досвед UNICRI (Міжрэгіянальнага навукова-даследчага інстытуту ААН па пытаннях злачыннасці і правасуддзя) дзякуючы дбайнай ацэнцы патрэбаў і высокаспецыялізаванаму навучанню.
- Узаемнае настаўніцтва і рэгулярныя юрыдычныя кансультацыі для вырашэння ключавых праблемаў, такіх як трансгранічнае супрацоўніцтва з мэтай арышту і канфіскацыі актываў, будуць часткай пакету дзеянняў па нарошчванні патэнцыялу.
Дакументы па праекце
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое абараняе
Падраздзел:
Бяспека і рэагаванне на канфлікты
Тэмы:
Бяспека
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Завершана
Дата пачатку:
01.04.2020
Дата заканчэння:
31.03.2023
Сацыяльныя веткі:

Нумар праекта ЕС:
415-448

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,