EU4Business - East Invest I and II (Інвестыцыі на Усход I i II)

Апісанне
"EU4Business - East Invest" (Інвестыцыі на Усход) - гэта праект па спрашчэнні працэдур рэгіянальнага гандлю. Ён спрыяе эканамічнаму развіццю рэгіёну Усходняга партнёрства (УП) і паляпшэнню яго бізнес-асяроддзя. Ён спрашчае працэс інтэрнацыяналізацыі для задзейнічаных малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з краін Усходняга партнёрства і ЕС. Праект распрацоўвае механізмы, якія стымулююць новыя плыні прамых замежных інвестыцый, умацоўвае бягучы працэс заахвочвання інвестыцый паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства, а таксама паміж самімі ўсходнімі краінамі-партнёрамі, спрыяючы пашырэнню гандлю ў рэгіёне.
Канкрэтная мэта
- Арганізацыя сустрэчаў па навязванні кантактаў паміж МСП з краін ЕС і Усходняга партнёрства для наладжвання партнёрскіх дачыненняў, уключаючы ўдзел у рэгіянальных кірмашах.
- Прадстаўленне тэхнічнай дапамогі (ТД) МСП у рамках EAST-NET для пашырэння кампетэнцый і магчымасцяў будавання сваіх сетак і развіцця гандлю.
- Прадстаўленне TД бізнес-пасярэднікам у рамках EAST-NET, узмацняючы іх патэнцыял і магчымасці ў падтрымцы сеткавых МСП.
- Прадстаўленне ТД асобным установам дзяржаўнага сектара ў рамках EAST-NET для пашырэння іх магчымасцяў па стварэнні больш спрыяльных умоваў вядзення бізнесу для МСП ва ўсім рэгіёне East-Invest.
Чаканыя вынікі
- Умацаванне дыялогу паміж дзяржаўным і прыватным сектарамі, у прыватнасці шляхам інтэграцыі МСП, бізнес-пасярэднікаў і асобных каардынатараў МСП ад дзяржаўнага сектара ў агульныя сеткі.
- Садзейнічанне абмену перадавым досведам і ўзаемасувязям паміж кампаніямі краін ЕС і Усходняга партнёрства ў мэтах спрыяння падпісанню пагадненняў пра дзелавое супрацоўніцтва, узаемны гандаль, перадачу тэхналогій, мытныя працэдуры, стандарты прадукцыі і інвестыцыі.
- Развіццё патэнцыялу арганізацый, якія падтрымліваюць МСП Усходняга партнёрства, для спрыяння МСП у развіцці сваіх сетак і гандлю.
- Кансалідацыя і стварэнне сетак падтрымкі МСП як у рэгіёне Усходняга партнёрства (EAST-NET), так і ў ЕС (EURONET).
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое стварае, Партнёрства, якое стварае
Падраздзел:
Эканоміка і гандаль, Занятасць і прадпрымальніцтва
Тэмы:
Бізнес
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Завершана
Дата пачатку:
26.10.2010
Дата заканчэння:
23.12.2017
Нумар праекта ЕС:
253-271

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,