Сетка выпускнікоў EU4Youth

Апісанне
Сетка выпускнікоў EU4Youth аб’ядноўвае маладых удзельнікаў праграм EU4Youth, Erasmus+ Youth in Action і Еўрапейскага корпуса салідарнасці і сетку Паслоў еўрапейскай моладзі з Усходніх краін-партнёраў. Яе мэта заключаецца ў мабілізацыі энтузіязму і валанцёрскага духу, што нараджаюцца падчас удзелу ў праграмах мабільнасці ў сферы нефармальнай адукацыі, на павышэнне ўцягнутасці сацыяльна ўразлівай моладзі з краін-партнёраў у жыццё мясцовых супольнасцей і ў праграмы мабільнасці ЕС.
Канкрэтная мэта
– Прадастаўляць сацыяльна ўразлівым групам моладзі падтрымку і рэкамендацыі роўных па становішчы для ўцягнення іх у праекты ў межах праграм Erasmus+ Youth in Action, Еўрапейскага корпуса салідарнасці і EU4Youth;
– Прадастаўляць членам сеткі магчымасць пастаянна развіваць свае кампетэнцыі ў вобласці распрацоўкі і правядзення адукацыйных мерапрыемстваў для маладых людзей;
– Прасоўваць каштоўнасці ЕС і фарміраваць станоўчае стаўленне да ЕС ва Усходніх краінах-партнёрах;
– Усталёўваць і развіваць трывалыя сувязі паміж сацыяльна ўразлівымі маладымі людзьмі і моладзевымі арганізацыямі ва Усходніх краінах-партнёрах;
Чаканыя вынікі
На пачатковым этапе, у 2020-2021 гг., сетка аб’ядноўвала 70 маладых людзей: 10 з кожнай Усходняй краіны-партнёра і яшчэ 10 выпускнікоў з Расіі. Сярод мерапрыемстваў былі наступныя:
– Уводныя вучэбныя курсы: кожны адабраны член сеткі прыняў удзел ва ўводных вучэбных курсах па працы з моладдзю (6-дзённы курс) у Грузіі ці Украіне.
– Ментарская падтрымка: выпускнікі атрымалі падтрымку спецыялістаў па працы з моладдзю падчас навучання і цягам першага года існавання сеткі выпускнікоў. Ментары кіравалі працэсамі навучання і ажыццяўлення мясцовых ініцыятыў для сацыяльна ўразлівых груп моладзі.
– Мясцовыя ініцыятывы для сацыяльна ўразлівых груп: кожнаму выпускніку было прапанавана распрацаваць ініцыятыву для адной з сацыяльна ўразлівых груп моладзі ў сваёй мясцовасці. Для ажыццяўлення ініцыятыў выпускнікі аб’ядналіся ў пары і на працягу дзевяці месяцаў атрымлівалі фінансавую, адміністрацыйную і ментарскую падтрымку.
– Заключнае ацэначнае мерапрыемства: у 2021 годзе выпускнікі прынялі ўдзел у заключным ацэначным мерапрыемстве, дзе яны падзяліліся сваімі дасягненнямі, атрыманымі ведамі і зробленымі вынікамі адзін з адным і з больш шырокай аўдыторыяй.

Новая сетка выпускнікоў, заснаваная ў кастрычніку 2021 года, аб’ядноўвае каля 90 маладых людзей, якія працягваюць рабіць усё магчымае, каб сацыяльна ўразлівая моладзь у іх краінах актыўней удзельнічала ў жыцці мясцовых супольнасцей і ў праграмах мабільнасці ЕС.

Гэты другі этап дзейнасці Сеткі выпускнікоў EU4Youth прадоўжыцца да канца 2023 года і будзе складацца з двух цыклаў па дзесяць месяцаў кожны.
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое пашырае магчымасці, Партнёрства, якое стварае
Падраздзел:
Удзел і лідарства моладзі, Адукацыя, даследаванні і інавацыі
Тэмы:
Моладзь, Адукацыя
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Завершана
Дата пачатку:
01.01.2020
Дата заканчэння:
31.07.2023
Нумар праекта ЕС:
399-510

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,