Прадухіленне, гатовасць і рэагаванне на прыродныя і тэхнагенныя катастрофы ў краінах Усходняга партнёрства - этап 3 (PPRD East 3)

Апісанне
Праграма PPRD East, распачатая ў 2010 годзе ў рамках палітычнай ініцыятывы Усходняга партнёрства ЕС, накіраваная на ўдасканаленне захадаў па зніжэнні рызыкі бедстваў і кіраванні крызіснымі сітуацыямі ў краінах Усходняга партнёрства і спрыянне супрацоўніцтву краінаў рэгіёну з Механізмам грамадзянскай абароны ЕС. Зараз ідзе 3-й этап праграмы, які будзе рэалізаваны на працягу 2020-2024 гадоў. Мэтавай групай з'яўляюцца органы грамадзянскай абароны і ключавыя міністэрствы, іншыя адпаведныя зацікаўленыя бакі дзяржаўнага сектара, навуковая супольнасць, грамадзянская супольнасць і прыватны сектар.

Праграма скіраваная на пошукі максімальнага эфекту ў кожнай краіне-партнёры ў адпаведнасці з нацыянальнымі патрэбамі і магчымасцямі, яна спрыяе ўзаемнаму навучанню, абмену досведам і перадавой практыкай паміж краінамі-партнёрамі і з дзяржавамі-членамі ЕС. Праграма забяспечвае, каб міжсектаральныя пытанні, якія тычацца гендарнай праблематыкі, навакольнага асяроддзя і правоў чалавека, былі інтэграваныя ў рэалізацыю праграмы для павышэння яе выніковасці, устойлівасці і актуальнасці.

Тэматычна праграма факусуецца на васьмі цесна ўзаемазвязаных і ўзаемадапаўняльных рабочых пакетах (WP); развіццё патэнцыялу, перадача ведаў, гатовасць да надзвычайных сітуацыяў, развіццё ведамства грамадзянскай абароны, развіццё грамадзянскай абароны з удзелам усяго грамадства, рэгіянальнае супрацоўніцтва, сістэмы ранняга папярэджання, механізмы кіравання рызыкамі.

У праграме выкарыстоўваецца комплексны падыход да развіцця патэнцыялу, ключавымі прынцыпамі рэалізацыі якога з'яўляюцца актыўнае партнёрства і супольная адказнасць .
Канкрэтная мэта
- Стварэнне ўстойлівых магутнасцяў профільных установаў грамадзянскай абароны краін-партнёраў для прадухілення рызыкі бедстваў, забеспячэння гатовасці і рэагавання на стыхійныя бедствы і тэхнагенныя катастрофы.
- Умацаванне ўзаемасувязяў паміж усімі профільнымі дзяржаўнымі структурамі і зацікаўленымі бакамі грамадзянскай супольнасці, а таксама навуковай супольнасцю, садзейнічанне ўжывання нацыянальнага інклюзіўнага падыходу да прадухілення, гатовасці і рэагавання на стыхійныя бедствы і антрапагенныя катастрофы.
- Узмацненне рэгіянальнай каардынацыі, інстытуцыйнага і аператыўнага супрацоўніцтва паміж Механізмам грамадзянскай абароны ЕС і краінамі Усходняга суседства, а таксама паміж самімі краінамі Усходняга суседства.
Чаканыя вынікі
- Паляпшэнне ўзроўню падрыхтоўкі суб'ектаў грамадзянскай абароны і ўзмацненне мясцовых навучальных магчымасцяў у цеснай узаемасувяззі з трэнінгамі ў рамках Механізму грамадзянскай абароны ЕС.
- Атрыманне структурамі грамадзянскай абароны дастатковых ведаў, неабходных для прымянення перадавой еўрапейскай практыкі і міжнародных стандартаў у галіне здольнасці рэагавання.
- Павелічэнне патэнцыялу па забеспячэнні гатовасці да надзвычайных сітуацыяў ва ўсходніх краінах-партнёрах з надаваннем асаблівай увагі ўмацаванню антыкрызіснага планавання на трансгранічным узроўні.
- Умацаванне сеткі нацыянальных карэспандэнтаў і кругласуткавых аператыўных кантактных пунктаў 24/7 для абмену інфармацыяй для ранняга папярэджання
- Паляпшэнне міжведамаснай каардынацыі паміж профільнымі міністэрствамі і ведамствамі
- Рост абазнанасці пра стыхійныя бедствы і антрапагенныя катастрофы сярод спецыялістаў грамадзянскай абароны, добраахвотнікаў і шырокай грамадскасці.
- Большы ўдзел грамадзянскай супольнасці і навуковых колаў у прадухіленні стыхійных бедстваў, гатовасці і рэагаванні на іх ва ўсходніх краінах-партнёрах ЕС.
- Пашырэнне супрацоўніцтва і абмен перадавым досведам паміж усходнімі дзяржавамі-суседзямі ЕС, а таксама паміж апошнімі і дзяржавамі-членамі/дзяржавамі-ўдзельніцамі Механізму грамадзянскай абароны ЕС па пытаннях папярэджання, гатовасці і рэагавання.
- Паляпшэнне працы сістэм ранняга папярэджання дзякуючы падтрымцы з боку навуковай супольнасці. - Узмацненне нацыянальных магчымасцяў у сферы аналітыкі, ацэнкі і планавання рызыкаў з улікам папярэджання і гатовасці да бедстваў.
- Узмацненне нацыянальных магчымасцяў у сферы ацэнкі рызыкі бедстваў і падрыхтоўкі дадзеных пра страты ў выніку бедстваў.
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое абараняе, Партнёрства, якое абараняе, Партнёрства, якое ўзаемаспалучае, Партнёрства, якое абараняе
Падраздзел:
Грамадзянская абарона, Грамадзянская супольнасць, Лічбавы (шырокапалосны, мабільная сувязь, электронны ўрад, лічбавыя інавацыі, кібер), Грамадзянская абарона
Тэмы:
Грамадзянская абарона, Усходняе партнёрства, Грамадзянская супольнасць, Трансгранічнае супрацоўніцтва, Навакольнае асяроддзе, Правы чалавека, Належнае кіраванне
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Працягваецца
Дата пачатку:
01.10.2020
Дата заканчэння:
30.09.2024
Сацыяльныя веткі:
https://www.facebook.com/pprdeast3

Нумар праекта ЕС:
831-330

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,