EU4Digital: праект яднання навуковых і адукацыйных супольнасцяў (EaPConnect)

Апісанне
Грунтуючыся на дасягненнях першай фазы праекту, EaPConnect імкнецца яднаць даследчыя і адукацыйныя супольнасці з ЕС і краінаў Усходняга партнёрства і скарачаць лічбавы разрыў.
Праект пашырыць сеткавую інфраструктуру дзеля павелічэння трансгранічнага навуковага абмену, пашырэння выкарыстання паслугаў, якія рэалізуюцца ў рамках EaPConnect, і прапануе новыя паслугі для пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў НДВКП, умацавання пазіцыяў нацыянальных даследчых і адукацыйных сетак (NRENs) Усходняга партнёрства ў нацыянальных экасістэмах НДВКП, таксама наросціць веды, навыкі і сумесную працу з дапамогай сустрэчаў, трэнінгаў і іншых ініцыятываў.
Канкрэтная мэта
- Пашырэнне сеткавай інфраструктуры і паслугаў для навуковых даследаванняў і адукацыі, а таксама іх ахопу у краінах Усходняга партнёрства, і скарачэнне лічбавага разрыву.
- Павышэнне ўстойлівасці падлучэння да міжнародных сетак і нацыянальных даследчых і адукацыйных сетак, каб мець магчымасць працягваць падтрымліваць нацыянальныя экасістэмы НДВКП і лічбавы парадак дня пасля завяршэння праекту.
- Развіццё сувязяў з іншымі еўрапейскімі інфраструктурамі і ініцыятывамі.
- Падтрымка ўдзелу даследчыкаў і выкладчыкаў з краінаў Усходняга партнёрства ў міжнародным супрацоўніцтве, каб яны былі гэтак жа прадстаўленыя ў еўрапейскіх ініцыятывах і праектах, як і іншыя навукова-даследчыя супольнасці з усёй Еўропы.
Чаканыя вынікі
- Набыццё і прадстаўленне сеткавай інфраструктуры з высокай прапускной здольнасцю, прызначанай для навуковых даследаванняў і адукацыі, і забеспячэнне яе лагічнай інтэграцыі з агульнаеўрапейскай сеткай GÉANT.
- Прадстаўленне і іншых паслугаў, звыш паслугаў сеткі GÉANT, якія падтрымліваюць патрэбы навукова-даследчых і адукацыйных супольнасцяў у доступе да рэсурсаў і сумеснай працы анлайн.
- Забеспячэнне доступу да навучання, семінараў і настаўніцтва для стварэння ведаў і ўзаемадачыненняў, якія падтрымліваюць устойлівасць партнёраў-бенефіцыяраў і іх здольнасць дасягаць мэтаў праекту.
- Арганізацыя канферэнцыяў, праца з супольнасцямі карыстальнікаў і іншыя дзеянні для павышэння абазнанасці пра праект, партнёраў, дасягненні і перавагі сярод розных зацікаўленых бакоў, а таксама для пашырэння абмену ведамі і стварэння сувязяў паміж людзьмі.
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое ўзаемаспалучае, Партнёрства, якое стварае
Падраздзел:
Лічбавы (шырокапалосны, мабільная сувязь, электронны ўрад, лічбавыя інавацыі, кібер), Адукацыя, даследаванні і інавацыі
Тэмы:
Лічбавізацыя, Даследаванні і інавацыі
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Працягваецца
Дата пачатку:
01.07.2020
Дата заканчэння:
30.06.2025
Нумар праекта ЕС:
407-452

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,