EU4Business: Connecting Companies (Злучаючы кампаніі)

Апісанне
Праект "EU4Business: Злучаючы кампаніі" накіраваны на развіццё гандлю паміж дзяржавамі-членамі ЕС і шасцю усходнімі краінамі-партнёрамі, надаючы асаблівую ўвагу пяці сектарам эканамічнай дзейнасці са значным патэнцыялам для росту экспарту МСП - арганічным прадуктам харчавання, крэатыўным індустрыям, тэкстылю, турызму і вінаробству.
Канкрэтная мэта
- Спрыяць развіццю мадэляў устойлівага і справядлівага эканамічнага росту ў краінах Усходняга партнёрства, якія могуць генераваць больш інвестыцыяў і паляпшаць сацыяльна-эканамічныя ўмовы і магчымасці працаўладкавання для грамадзянаў.
- Падтрымліваць патэнцыял галіновых арганізацыяў падтрымкі бізнесу (АПБ) для павышэння інтэрнацыяналізацыі МСП, экспартнага патэнцыялу і доступу да новых рынкаў.
- Падтрымка МСП у развіцці гандлі, у прыватнасці экспарту ў краіны ЕС.
Чаканыя вынікі
- Пошукі бізнес-партнёраў: быў абвешчаны конкурс заявак, і еўрапейскія галіновыя кансорцыумы выберуць МСП з дапамогай празрыстай працэдуры, заснаванай на крытэрах адбору ў адпаведнасці з правіламі ЕС. Мэта палягае ў тым, каб вывучыць магчымасці для супрацоўніцтва, працуючы над стварэннем супольнага прадукту або паслугі.
- Азнаямленчыя візіты: яны дадуць магчымасць вучыцца "на месцы" у іншых АПБ, умацуюць разуменне ўсходніх краін-партнёраў у бізнес-супольнасці ЕС і наўзаем, а таксама дадуць магчымасць для наладжвання кантактаў. Кожны азнаямленчы візіт будзе мець канкрэтную накіраванасць, якая можа быць тэматычнай (напрыклад, паслугі па інтэрнацыяналізацыі, жаночае прадпрымальніцтва) або галіновай (напрыклад, аграхарчовая вытворчасць або тэкстыльная прамысловасць).
- Твінінг (як нарошчванне патэнцыялу/узаемнае навучанне для АПБ, коўчынг) з мэтай усталявання наўроставых сувязяў паміж АПБ ЕС і АПБ з краінаў УП. Ідэя палягае ў тым, каб пашыраць веды пра гандлёвае асяроддзе і інвестыцыйныя магчымасці, забяспечыць калегіяльныя абмены, абмен перадавым досведам і ведамі, узаемнае супрацоўніцтва і пашырэнне ведаў з абодвух бакоў.

У рамках гэтай жа дзейнасці будзе заахвочвацца наведванне прамысловых зонаў, кампаніяў і сектаральных МСП, мясцовых кластараў і інавацыйных цэнтраў, каб азнаёміць АПБ з мясцовым кантэкстам і бізнес-асяроддзем.

Будзе рэалізавана каля 59 схемаў паўторнага выдзялення грантаў для трэціх арганізацыяў на суму да 60 000 еўра (максімум).
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое стварае
Падраздзел:
Эканоміка і гандаль
Тэмы:
Бізнес
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Завершана
Дата пачатку:
01.01.2020
Дата заканчэння:
31.12.2023
Нумар праекта ЕС:
411-865

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,