EU4Business - Ініцыятыва ЕС адносна мясцовай валюты: Еўрапейскі фонд для Паўднёва-Усходняй Еўропы (EFSE)

Апісанне
Фонд мае на мэце садзейнічаць эканамічнаму развіццю і росквіту з дапамогай устойлівага забеспячэння дадатковага фінансавання на мэты развіцця, у прыватнасці мікра- і малым прадпрыемствам( МСП), а таксама прыватным хатнім гаспадаркам праз кваліфікаваныя мясцовыя фінансавыя ўстановы.
Мэтай EFSE з'яўляецца развіццё мясцовых фінансавых рынкаў у адпаведнасці з прынцыпамі ўстойлівага рынкавага развіцця, вызначэнне стандартаў крэдытавання, скарачэнне дэфіцыту сярэдне - і доўгатэрміновага фінансавання і ўкараненне правілаў адказнага фінансавання. У краінах Усходняга партнёрства Фонд прафінансаваў субкрэдыты канчатковым пазычальнікам з сярэднім памерам крэдыту каля 10 000 еўра і разлічвае надалей працягваць гэта. Паводле прагнозаў, Фонд падтрымае сваім фінансаваннем яшчэ 74 000 ММСП або прыватных хатніх гаспадарак, каб да 2037 году агульная колькасць яго бенефіцыяраў у краінах Усходняга партнёрства ад моманту стварэння Фонду склала каля 250 000 чалавек. Фонд разлічвае вылучыць дадатковы сукупны аб'ём субкрэдытаў у памеры 1 мільярда еўра для ММСП або прыватных хатніх гаспадарак з краінаў Усходняга партнёрства. У колькасным выражэнні, доля мікракрэдытаў будзе адназначна пераважаць.
Канкрэтная мэта
Асноўная мэта дзеяння - стварыць для EFSE магчымасць забяспечваць доступ да сярэднетэрміновага крэдытавання ў мясцовай валюце для малазабяспечаных ММСП і хатніх гаспадарак з нізкім прыбыткам, абмінаючы пры гэтым валютную рызыку.

Апроч гэтага, праект таксама пераследуе наступныя канкрэтныя мэты:
- Паляпшэння доступу да фінансавання і забеспячэнне стабільнасці працоўных месцаў, а таксама іх стварэнне.
- Прыцягненне дзяржаўнага і прыватнага капіталу (каталітычны эфект).
- Узмацненне інтэграцыі мясцовага фінансавага рынку.

Канчатковай мэтай праекту з'яўляецца садзейнічанне стабільнасці працоўных месцаў і іх стварэнню. Дзякуючы садзейнічанню самазанятасці пераследуецца мэта па скарачэнні беднасці ў рэгіёне.
Чаканыя вынікі
Дзейнасць у рамках праекту будзе накіраваная на вырашэнне ключавых праблемаў уразлівасці бізнесу ў краінах Усходняга партнёрства шляхам:
- Забеспячэння доступу да сярэднетэрміновых крэдытаў у мясцовай валюце для малазабяспечаных ММСП і хатніх гаспадарак з нізкім прыбыткам, абмінаючы пры гэтым валютную рызыку.
- Паляпшэння доступу да фінансавання і забеспячэнне стабільнасці працоўных месцаў, а таксама іх стварэнне.
- Павелічэння крэдытавання мясцовымі банкамі ММСП і хатніх гаспадарак з нізкім прыбыткам, тым самым устойліва паляпшаючы іх доступ да фінансавання.
- Прыцягнення дзяржаўнага і прыватнага капіталу (каталітычны эфект).
- Узмацнення інтэграцыі мясцовага фінансавага рынку.
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое стварае, Партнёрства, якое стварае
Падраздзел:
Эканоміка і гандаль, Занятасць і прадпрымальніцтва
Тэмы:
Бізнес
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Працягваецца
Дата пачатку:
20.12.2018
Дата заканчэння:
20.06.2039
Нумар праекта ЕС:
398-298

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,