Праект «Каардынацыя і падтрымка палітыкі» праграмы EU4Youth

Апісанне
Праект «Каардынацыя і падтрымка палітыкі» праграмы EU4Youth працягне падтрымліваць дзейнасць ЕС у інтарэсах моладзі ў рэгіёне УП. Напрамкі працы будуць уключаць у сябе ўмацаванне стратэгічных партнёрстваў і пашырэнне падтрымкі ЕС па пытаннях моладзевай палітыкі, сачэнне за агульным прагрэсам праграмы EU4Youth, а таксама інфармаванне аб выніках фінансаваных ЕС моладзевых ініцыятыў ва ўсім рэгіёне.
Канкрэтная мэта
Агульная мэта, дасягненню якой спрыяе праект:
Каардынацыя і падтрымка моладзевай палітыкі ЕС у рэгіёне УП з яшчэ большым ахопам, мацнейшымі партнёрскімі адносінамі і больш адчувальнымі вынікамі.

Пэўныя мэты праекта:
1. Ініцыятыва EU4Youth каардынуецца на ўзроўні праграмы і кожнай асобнай краіны з умацаваннем стратэгічных партнёрстваў, рэгулярным кантролем вынікаў, а таксама інфармаваннем і забеспячэннем бачнасці ЕС.
2. Заахвочванне зацікаўленых бакоў з ЕС больш актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы моладзевай палітыкі і весці палітычны дыялог па моладзевых пытаннях з установамі з краін-партнёраў.
Чаканыя вынікі
1. Каардынацыйныя механізмы працуюць на рэгіянальным узроўні / узроўні праграмы EU4Youth і на ўзроўнях асобных краін і спрыяюць супрацоўніцтву, наладжванню сувязей і абмену ведамі паміж рознымі праектамі EU4Youth, а таксама дапамагаюць стратэгічнаму развіццю рэгіянальнай шматфазнай праграмы EU4Youth у адпаведнасці з палітычнымі прыярытэтамі Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR);
2. Механізм дасягнення вынікаў EU4Youth працягвае распрацоўвацца ў шчыльным супрацоўніцтве з партнёрамі-выканаўцамі, а таксама ажыццяўляецца сачэнне за вынікамі дзейнасці са зборам даных і аналізам (уключаючы апытанні канчатковых бенефіцыяраў).
3. Больш актыўнае інфармаванне аб праграме EU4Youth у адпаведнасці з інструкцыяй па камунікацыях і павышэнню бачнасці, што датычыцца знешніх дзеянняў (уключаючы гадавую справаздачу аб дасягненнях і агляды праграмы), а таксама арганізацыя штогадовых Дзён EU4Youth і іншых мерапрыемстваў для абмену ведамі;
4. Моладзевыя каардынацыйныя цэнтры DG NEAR і Прадстаўніцтва ЕС рэгулярна атрымліваюць новыя веды і вынікі аналізаў адпаведных палітычных змен, а краінам-партнёрам аказваецца падтрымка з нарошчваннем патэнцыялу, каб удасканаліць доказную базу для вядзення дыялогу па пытаннях моладзевай палітыкі і распрацоўкі праграмы;
5. Экспертныя веды перадаюцца для дапамогі з планаваннем наступных этапаў праграмы EU4Youth, уключаючы метадалагічныя інавацыі, з апорай на досвед Лабараторый моладзевай палітыкі краін-партнёраў, а таксама асноўныя змены ў моладзевай палітыцы на ўзроўні ЕС.
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Падраздзел:
Тэмы:
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Працягваецца
Дата пачатку:
24.11.2023
Дата заканчэння:
24.05.2026
Сацыяльныя веткі:

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,