Ініцыятыва ЕС па санітарнай бяспецы

Апісанне
Ініцыятыва ЕС па санітарнай бяспецы накіраваная на стварэнне рэгіянальных кампетэнтных кадраў для прафілактыкі і барацьбы з праблемамі, звязанымі з пераноснымі захворваннямі, і на ўзмацненне рэгіянальнага супрацоўніцтва ў барацьбе з трансгранічнымі пагрозамі санітарнай бяспецы.
Канкрэтная мэта
Агульная мэта палягае - спрыяць санітарнай бяспецы шляхам абароны грамадзян краін-суседзяў ЕС ад трансгранічных пагрозаў здароўю, выкліканых інфекцыйнымі захворваннямі.

Канкрэтныя задачы наступныя:
- Умацоўваць навыкі і інстытуцыйныя механізмы краін-партнёраў для рэагавання на пагрозы здароўю.
- Падтрымліваць трансгранічнае супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі-партнёрамі ў сферы пагроз санітарнай бяспецы, якія прадстаўляюць агульны інтарэс, з дапамогай абмену інфармацыяй, перадавым досведам і атрыманымі ўрокамі.
Чаканыя вынікі
- Працяг і далейшае развіццё MediPIET як Праграмы навучання палявой эпідэміялогіі (FETP).
- Умацаванне нацыянальных сістэм і патэнцыялу, неабходных для эфектыўнай ацэнкі, выяўлення, рэагавання і прадухілення пагроз, звязаных з інфекцыйнымі захворваннямі.
- Паступовая інтэграцыя краін-партнёраў у працу Еўрапейскага цэнтру прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC).
- Пашырэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння гатовасці, рэагавання і надзвычайных аперацый.

Мерапрыемствы ладзяцца на базе розных працоўных пакетаў.

Стварэнне патэнцыялу, арыентаванага на працоўную сілу:
- Аналіз навучальных рэсурсаў і патрэбаў.
- Падрыхтоўка двух паслядоўных груп стыпендыятаў для падтрымкі патэнцыялу ў сферы палявой эпідэміялогіі ў кожнай з краінаў.
- Умацаванне сеткі MediPIET шляхам заахвочвання супольнай далучанасці і падтрымання якасці навучання;
- Алічбоўка навучальных модуляў MediPIET за кошт выкарыстання існуючых анлайн-платформаў ECDC.
- Павышэнне ўстойлівасці за кошт стварэння каскаднага эфекту навучання ў краінах-партнёрах.

Эпідэмічная інфармацыя, ацэнка рызыкаў, гатовасць і рэагаванне:
- Правесці ацэнку патэнцыялу краін-партнёраў у адпаведнасці з працэдурамі і метадалогіямі ECDC.
- Узмацніць эпідэмічную выведку ў краінах-партнёрах.
- Пашырыць магчымасці экспертаў з краін-партнёраў для правядзення комплекснай ацэнкі рызыкаў.
- Павысіць узровень гатовасці і ўзгодненасці рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў сферы аховы грамадскага здароўя.

Інтэграцыя ў сістэмы ECDC, абмен ведамі і стварэнне сетак:

- Інтэграваць краіны-партнёры ў сістэмы і інструменты ECDC.
- Надаць нацыянальным каардынацыйным цэнтрам (NFPs) з функцыямі аховы грамадскага здароўя статус назіральнікаў на штогадовых нарадах ECDC.
- Абменьвацца ведамі па тэмах, звязаных з аховай грамадскага здароўя.
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое ідзе зялёным шляхам, Партнёрства, якое абараняе
Падраздзел:
Ахова здароўя, Трансгранічнае супрацоўніцтва і кіраванне межамі
Тэмы:
Ахова здароўя, Трансгранічнае супрацоўніцтва
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Працягваецца
Дата пачатку:
01.01.2020
Дата заканчэння:
31.12.2024
Сацыяльныя веткі:

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,