МЫ - ПАСЛЫ ЕЎРАПЕЙСКАЙ МОЛАДЗІ
СТАНЬ АДНЫМ З НАС


*Форма заяўкі даступная на англійскай мове
Наша моц у актыўнасці, жаданні дзейнічаць і мяняць свет да лепшага. Мы вучымся, развіваем свае навыкі і падтрымліваем адзін аднаго. Далучайся да нас!

ХТО МЫ?


Я вельмі ганаруся , што з'яўляюся Паслом еўрапейскай моладзі. Скарочана мы называем сябе "YEAs". Мы - дынамічная сетка крэатыўных маладых людзей. Мы -валанцёры з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, краінаў ЕС і Вялікабрытаніі.
Ірына - Пасол еўрапейскай моладзі з ЕС


Мы ладзім шмат імпрэзаў і пашыраем інфармацыю пра супрацоўніцтва ЕС з нашымі краінамі, а таксама пра магчымасці для моладзі. Я вельмі люблю гэтую сетку за магчымасць наладзіць сяброўства з іншымі маладымі людзьмі.
Сафі - Пасол еўрапейскай моладзі з Арменіі
*Форма заяўкі даступная на англійскай мове


НАША ДЗЕЙНАСЦЬ


Мы дасягаем рэальных вынікаў, прыцягваючы ўвагу да такіх важных тэмаў, як гендарная роўнасць, правы чалавека і навакольнае асяроддзе. Наша моц у тым, што мы прасоўваем розныя культуры і ўсё, што робіць нас унікальнымі.
Фрэя - Пасол еўрапейскай моладзі з ЕС


Мы дапамагаем мясцовым супольнасцям, і менавіта так прыносім рэальную карысць. Мы ладзім семінары, імпрэзы, кінапаказы і вулічныя акцыі. Мы наведваем школы, універсітэты, кірмашы. Мы нават дзелімся рэцэптамі...спіс можна працягваць бясконца!
Рафаэль - Пасол еўрапейскай моладзі з Азербайджану
*Форма заяўкі даступная на англійскай мове


ЯК СТАЦЬ ПАСЛОМ ЕЎРАПЕЙСКАЙ МОЛАДЗІ?

*Форма заяўкі даступная на англійскай мове

Хочаш даведацца больш? Проста напішы: info@euneighbourseast.eu