EU4Energy - Спрыянне пераходу да чыстай энергетыкі - Статыстыка энергетыкі і распрацоўка палітыкі

Апісанне
Падтрыманы ЕС праект "Садзейнічанне пераходу да чыстай энергетыкі ў краінах Усходняга партнёрства: EU4Energy Фаза II - Кампаненты 3-6" рэалізуецца Міжнародным энергетычным агенцтвам (МЭА). Праект падтрымлівае краіны Усходняга партнёрства ва ўмацаванні энергетычнай бяспекі, ліквідацыі інвестыцыйных бар'ераў для фінансавання чыстай энергетыкі і павелічэнні долі аднаўляльных крыніцаў энергіі ў энергабалансе.
Канкрэтная мэта
Мэта праекту - падтрымаць урады краін-партнёраў у пераходзе да чыстай энергіі праз удасканальванне палітыкі ў гэтай сферы, паляпшэнне якасці дадзеных і пашырэнне іх даступнасці, а таксама павышэнне абазнанасці людзей пра пытанні энергетыкі.
Чаканыя вынікі
- Павышэнне якасці распрацоўкі рашэнняў у галіне энергетычнай палітыкі на аснове якасных дадзеных і перадавой практыкі.
- Павышэнне ўстойлівасці і вымяральнасці развіцця энергетычнага сектара.
- Павелічэнне абазнанасці пра развіццё энергетычнага сектара, паляпшэнне якасці дадзеных і распрацоўкі палітыкі праз прысутнасць у інтэрнэце.
- Умацаванне патэнцыялу нацыянальных статыстычных ведамстваў.
- Сталае паляпшэнне паказчыкаў энергаэфектыўнасці.
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое ідзе зялёным шляхам
Падраздзел:
Энергетыка і энергаэфектыўнасць
Тэмы:
Энергетыка
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Працягваецца
Дата пачатку:
01.07.2021
Дата заканчэння:
30.06.2025
Нумар праекта ЕС:
422-069

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,