EU4Digital: Кібербяспека - Усход

Апісанне
Праект "EU4Digital: Кібербяспека - Усход" накіраваны на забеспячэнне далейшага набліжэння ўсіх усходніх краін-партнёраў да асноўных прынцыпаў ЕС у сферы кібербяспекі, беручы пад увагу розны ўзровень прагрэсу паміж краінамі-партнёрамі.
Канкрэтная мэта
Распрацаваць тэхнічныя механізмы і механізмы супрацоўніцтва, якія павышаюць кібербяспеку і гатоўнасць да кібератакі ў адпаведнасці са стандартамі ЕС.

Палепшыць нацыянальнае кіраванне кібербяспекай і прававой базы ў краінах Усходняга партнёрства, у тым ліку праз:
– Падтрымку дзейнасці па ўнясенні зменаў або па развіцці заканадаўчай базы.
– Навучанне і настаўніцтва па пытаннях кіберпагрозаў і рэагавання на іх, правоў чалавека, гарантыяў аховы даных і механізмаў кантролю.
– Супрацоўніцтва з пастаўшчыкамі паслугаў з прыватнага сектара.
– Пашырэнне абазнанасці ў грамадстве.

Узмацніць ахову крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры ў краінах Усходняга партнёрства, у тым ліку праз:
– Аказанне тэхнічнай дапамогі для крытычна важнай нацыянальнай інфармацыйнай інфраструктуры
– Падтрымку распрацоўкі планаў дзеянняў і працэсаў для абароны крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры
– Тэхнічную дапамогу і навучанне ў падтрымку распрацоўкі сістэмаў аховы крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры

Павысіць аператыўны патэнцыял кіравання інцыдэнтамі кібербяспекі ў краінах Усходняга партнёрства, у тым ліку з праз:
– Арганізацыю сумесных нарад па кіраванні кіберінцыдэнтамі, тэарэтычных вучэнняў і тыповых аперацыяў для імітацыі сітуацыяў кібератак
– Сумесныя кібераперацыі і расследаванні
– Падтрымку міжведамаснага і транснацыянальнага супрацоўніцтва пры рэальных кіберінцыдэнтах
– Падтрымку і кансалідацыю існуючых рэгіянальных сетак
Чаканыя вынікі
– Паляпшэнне нацыянальнага кіравання і прававой базы ў сферы кібербяспекі ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства.
- Палепшаную абарону крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры ў краінах Усходняга партнёрства.
- Павелічэнне аператыўнага патэнцыялу кіравання інцыдэнтамі кібербяспекі ў краінах Усходняга партнёрства.
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое ўзаемаспалучае, Партнёрства, якое абараняе
Падраздзел:
Лічбавы (шырокапалосны, мабільная сувязь, электронны ўрад, лічбавыя інавацыі, кібер), Бяспека і рэагаванне на канфлікты
Тэмы:
Лічбавізацыя, Бяспека
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Завершана
Дата пачатку:
27.11.2019
Дата заканчэння:
26.11.2022

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,