29 чэрвеня Еўрапейская камісія вітала прыняцце Радай ЕС новага набору санкцыяў у дачыненні да Беларусі з улікам яе спрыяння незаконнай агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны.
“Цесная інтэграцыя расійскай і беларускай эканомік істотна спрасціла абыход уведзеных супраць Расіі санкцыяў “, – гаворыцца ў прэс-рэлізе Генеральнага дырэктарату Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR). “Новы набор санкцыяў у дачыненні да Беларусі паўтарае шэраг захадаў, ужо ўведзеных у дачыненні да Расіі, што робіць санкцыі ЕС супраць Расіі больш эфектыўнымі”.
Новыя захады адаптаваныя з улікам адмысловых характарыстык гандлю паміж ЕС і Беларуссю і закранаюць розныя сектары беларускай эканомікі, у тым ліку гандаль, паслугі і транспарт.
Гандаль
Пашырыліся абмежаванні на экспарт тавараў падвойнага прызначэння і перадавых тэхналогіяў, уведзеныя новыя абмежаванні на тавары, якія маглі б спрыяць павышэнню беларускага прамысловага патэнцыялу, а таксама на марское навігацыйнае абсталяванне, тэхналогіі перапрацоўкі нафты і некаторыя прадметы раскошы. Забараняецца імпарт тавараў, якія дазваляюць Беларусі дыверсіфікаваць крыніцы даходаў, а таксама імпарт золата і алмазаў.
Барацьба з абыходам санкцыяў
Юрасобы ЕС адылі павінны прыкладаць усе намаганні, каб прадухіліць удзел іх замежных філіялаў у дзейнасці, якая падрывае санкцыйны рэжым.
Забараняецца транзіт праз Беларусь пэўных тавараў (напрыклад, тавараў падвойнага прызначэння, перадавых тэхналогіяў, агнястрэльнай зброі, авіяцыйных матэрыялаў). Больш за тое, экспарцёры ЕС павінны ўключаць у новыя кантракты “пункт аб абмінанні Беларусі”, а юрасобы ЕС, якія гандлююць таварамі вайсковага прызначэння, павінны прымяняць механізмы належнай пільнасці.
Пакет таксама прадугледжвае магчымасць для Рады ЕС уводзіць мэтавыя захады ў дачыненні да фізічных або юрыдычных асобаў, якія абыходзяць санкцыі або істотна падрываюць іх мэты ці эфектыўнасць.
Паслугі
Абмяжоўваецца прадстаўленне ў Беларусь, яе ўраду і звязаных з ім юрасобам, шэрагу паслугаў, у тым ліку бухгалтарскіх, аўдытарскіх, інжынерных і рэкламных паслугаў.
Аўтамабільны транспарт
Пашыраныя абмежаванні цяпер тычацца выкарыстання прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі. Акрамя таго, існуючая забарона на перавозку грузаў аўтамабільным шляхам у ЕС, у тым ліку транзітам, цяпер распаўсюджваецца і на кампаніі ЕС, якія на 25% і больш належаць асобам з Беларусі.
Іншае
Новыя захады дазваляюць юрасобам ЕС патрабаваць кампенсацыі шкоды, прычыненай беларускімі суб’ектамі ў выніку прымянення санкцыяў і экспрапрыяцыі. Еўрапейская камісія будзе працягваць сачыць за спробамі абыходу санкцыяў супраць Расіі праз Беларусь і гатовая далей прыводзіць у адпаведнасць санкцыйныя рэжымы супраць абодвух бакоў, падкрэслілі ў ГД па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні.
Даведацца больш





Інші інформаційні кампанії:
Цікавитеся останніми новинами та можливостями?
Цей вебсайт управляється Регіональною комунікаційною програмою ЄС для Східного сусідства («EU NEIGHBOURS east»), що фінансується ЄС. Вона доповнює й підтримує комунікацію делегацій Євросоюзу у країнах Східного партнерства і працює під керівництвом Генерального директорату Єврокомісії з питань розширення та Східного сусідства (DG ENEST), а також Європейської служби зовнішніх дій. EU NEIGHBOURS east впроваджується консорціумом на чолі з GOPA PACE.
Інформація на цьому сайті регулюється Положенням про обмеження відповідальності та захист персональних даних. © European Union,