ЕС асуджае новую хвалю пераследу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі 
Artur Widak via Reuters Connect
decembrie 1, 2023

ЕС асуджае новую хвалю пераследу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі 


29 лістапада Еўрапейскі саюз асудзіў новыя атакі на прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі ды іх сваякоў. “Гэтыя напады з’яўляюцца новай ганебнай праявай рэпрэсіяў і злоўжывання ўладай, якія працягвае ажыццяўляць Лукашэнка і яго рэжым”.

У аўторак улады правялі ператрусы ў кватэрах ключавых фігураў дэмакратычных сілаў Беларусі і іх родных, анансавалі арышт маёмасці і актываў.

“Улады ў Мінску распачалі новую хвалю пераследу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. Атакі скіраваныя на тое, каб запалохаць і прыбраць патэнцыйных палітычных апанентаў, асабліва напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ў лютым наступнага года”, зазначыў у сваёй заяве Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль.

Барэль дадаў, што ЕС будзе і надалей падтрымліваць “усіх, хто мужна выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь, і гатовы прыняць далейшыя меры ў адказ на сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца”.

Ён таксама заклікаў рэжым устрымацца ад любых далейшых рэпрэсіяў і гвалту ў дачыненні да народу Беларусі ды неадкладна і без умоваў вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



Interesat(ă) de ultimele știri și oportunități?

Acest site este gestionat de Programul Regional de Comunicare finanțat de UE pentru Vecinătatea Estică ("VECINII UE de la est") 2020-2024. Programul completează și sprijină comunicarea Delegațiilor Uniunii Europene în țările partenere din est și operează sub îndrumarea Direcției Generale Vecinătate și Negocieri privind Extinderea a Comisiei Europene și a Serviciului European de Acțiune Externă. Programul este implementat de consorțiul condus de GOPA PACE.


Informațiile de pe acest site sunt guvernate de Declarația privind limitarea răspunderii și protecția datelor cu caracter personal. © European Union,