Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які базуецца ў Вільні, запрашае фізічных і/ці юрыдычных асобаў (падатковых рэзідэнтаў ЕС і Украіны) узяць удзел у конкурсе на чатыры экспертныя пасады ў міжнародным праекце Women in Tech.
Праграма Women in Tech – гэта адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку беларускіх жанчын у сферы ІТ, стымуляванне гендарнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогіяў.
Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з цэнтрам гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пры фінансавай падтрымцы ЕС.
Апошні тэрмін падачы заявак, у залежнасці ад пазіцыі, – 15 і 25 верасня.
Абавязковае патрабаванне: веданне рускай, беларускай і англійскай моваў, а таксама досвед працы з праектамі ў Беларусі.
Даведацца больш:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,