Publication type: Справаздачы

Грамадзянскі агляд рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі: трэнды з 2016 года

Грамадзянскі агляд аб рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі падрыхтаваны Офісам Святланы Ціханоўскай пры ўдзеле экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Аўтары даклада прааналізавалі бягучую сітуацыю ў галіне кожнай з 17 ЦУР, падрыхтавалі рэкамендацыі дзяржаве і грамадзянскай супольнасці па іх дасягненні. Агляд змяшчае раздзел МУР 5: Гендэрная роўнасць, у якой ўваходзяць падраздзелы: Трэнды і дасягненні з 2016 года, Гвалт у адносінах да жанчын і дзяўчынак, Разрыў у чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні, Палітычная прадстаўленасць жанчын, Рынак працы, а таксама Рэкамендацыі...

Падрабязней

Рэалізацыя МУР 16: мір, справядлівасць і моцныя інстытуты. Альтэрнатыўная справаздача аб выкананні Рэспублікай Беларусь МУР 16

Гэты даклад падрыхтаваны Беларускім Хельсінкскім камітэтам у сувязі з удзелам Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе ў добраахвотнай справаздачнасці аб выкананні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года і яго 17 мэт на Палітычным форуме высокага ўзроўню. Справаздача змяшчае агульную ацэнку працэсу рэалізацыі МУР і акцэнтуе ўвагу на апісанні фактычнага прагрэсу ў дасягненні Мэты 16 і большасці яе задач. Сярод іншага, справаздача ўключае ў сябе аналіз гендэрных праблем, у прыватнасці гендэрнага гвалту, дыскрымінацыі ў сферы занятасці, удзелу жанчын у прыняцці рашэнняў, дыскрымінацыі ЛГБТК+...

Падрабязней

Беларускія праваабаронцы і грамадзянскія актывісткі: спецыфіка пераследу, новыяўмовы

Праваабарончая арганізацыя Lawtrend правяла гэтае даследаванне з мэтай выявіць спецыфікупераследу праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістак у Беларусі ў кантэксце рэалізацыі іміграмадзянскіх правоў у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Гэта дазволіла выявіць іпрааналізаваць на аснове гендэрнага падыходу канкрэтныя рызыкі, выклікі і парушэнні, з якімі янысутыкаюцца, каб зразумець і ўлічыць, як жанчыны, уцягнутыя ў грамадзянскую актыўнасць, пакутуюць у шырэйшых кантэкстах гвалту і дыскрымінацыі ў Беларусі, і, у сваю чаргу , садзейнічацьлепшай распрацоўцы стратэгій і механізмаў па абароне...

Падрабязней

Беларускія жанчыны на шляху ў IT: міфы, страхі, перашкоды. Вынікі даследаванняў. Марына Ментусава

Дасьледаваньне, праведзенае Цэнтрам гендэрных дасьледаваньняў ЭГУ, зьяўляецца першай часткай вялікага дасьледаваньня гендэрнай няроўнасьці ў IT-сэктары. Гэта даследаванне дазваляе зарэгістраваць структурныя праблемы гендэрнага дысбалансу. Як і іншыя віды гендарнай дыскрымінацыі, недастатковая прадстаўленасць жанчын у беларускім ІТ мае інфраструктурныя і інстытуцыянальныя карані, якія звязаны не толькі непасрэдна з самой ІТ-сферай, але і з гендэрнай сацыялізацыяй, эканамічнай няроўнасцю, арганізацыяй адукацыйнага працэсу і г.д. Сярод фактараў, якія ўплываюць на магчымасць жанчын...

Падрабязней

Рэпрэсіі супраць некамерцыйных арганізацый і актывістак грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца падтрымкай, прасоўваннем і абаронай правоў жанчын і гендарнай роўнасці ў Беларусі. Агляд за жнівень 2020 – люты 2022

У гэтым даследаванні разглядаюцца некамерцыйныя арганізацыі, якія пазіцыянуюць сябе як арганізацыі, якія аб’ядноўваюць жанчын, аказваюць ім неабходную дапамогу і падтрымку, а таксама спецыялізуюцца на абароне правоў жанчын і гендэрнай роўнасці, у тым ліку на абароне правоў ЛГБТК+. У Беларусі практычна анулявана права на свабоду асацыяцый; назіраецца неправамернае ўмяшанне ўладаў у права на свабоду асацыяцый як на этапе стварэння АГС, так і на этапе іх функцыянавання. Рэпрэсіі закранулі шэраг гендэрных арганізацый і жаночых актывістак. Акрамя адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу...

Падрабязней

Змяненні ў жыцці ў сувязі з пандэміяй COVID-19 у Беларусі

Апытанне праводзілася ў рамках праграмы “ЕС за гендэрную роўнасць: разам супраць гендэрных стэрэатыпаў і гендэрна-абумоўленага насілля”, якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца сумесна ААН-Жанчыны і ЮНФПА. Публікацыя закранае ўплыў пандэміі на розныя сферы мужчын і жанчын у Беларусі і фіксуе некаторыя адрозненні. У прыватнасці, у параўнанні з мужчынамі, сярод жанчын большая доля тых, хто чакае, што можа зусім не атрымаць заработную плату, калі не змогуць працаваць з-за каронавіруса. Значных гендэрных адрозненняў па змене колькасцi працоўных гадзін...

Падрабязней

Вынікі даследавання распаўсюджанасці насілля ў адносінах да жанчын у Рэспубліцы Беларусь

У публікацыі прадстаўлены кароткія вынікі даследавання распаўсюджанасці фізічнага, сэксуальнага, эканамічнага і псіхалагічнага гвалту ў адносінах да жанчын у Рэспубліцы Беларусь як з боку партнёра, так іпа-за партнёрствам. Публікацыя адрасавана спецыялістам у галіне сацыяльнай работы, псіхалогіі, права, сямейнай сацыялогіі, гендэрных даследаванняў, СМІ, даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам і аспірантамадпаведных спецыяльнасцей, усім, хто цікавіцца праблемамі барацьбы з насіллем у адносінах да жанчын. Паводле гэтага даследавання, кожная другая жанчына ў Беларусі хаця б аднойчы падвяргалася таму ці іншамувіду гвалту. UNFPA,...

Падрабязней

Развіццё індустрыі культуры і творчасці ў Беларусі

Індустрыя культуры і творчасці (ІКТ) была прызнана Еўрапейскім саюзам больш за дзесяць год таму ізнайшла адлюстраванне ў палітычных дакументах і праграмах. У справаздачы даецца АГУЛЬНАЕ ЎЯЎЛЕННЕаб індустрыі культуры і творчасці ў шасці краінах Усходняга партнёрства: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Пры гэтым справаздача факусуецца на галоўным: у ёй апісваюцца нацыянальныязадачы і даюцца рэкамендацыі па іх вырашэнні з мэтай развіцця ІКТ у Беларусі. Падрыхтоўка справаздачы ажыццяўляецца ў межах праграмы Еўрапейскага саюза і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўн...

Падрабязней

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,