Еўрапейская школа Усходняга партнёрства ў Грузіі

Апісанне
Бачанне Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства палягае ў тым, каб прапанаваць якасную адукацыю вучням старэйшых класаў з краін-партнёраў і пашырыць іх магчымасці. Праект таксама спрыяе супрацоўніцтву паміж ЕС і краінамі УП і лепшаму разуменню ЕС ды яго фундаментальных каштоўнасцяў у краінах рэгіёну. Падчас першага пілотнага этапу праекту было наладжаным партнёрства з існуючай школай у Тбілісі, старшакласнікі з шасці краінаў Усходняга партнёрства атрымалі стыпендыі для навучання паводле праграмы міжнароднага бакалаўрыяту (IB) з акцэнтам на еўрапейскія даследаванні.
Канкрэтная мэта
Агульная мэта праекту - прасоўваць высакаякасную міжнародную адукацыю ў рэгіёне Усходняга суседства.

Канкрэтная мэта - запусціць конкурсную стыпендыяльную праграму для вучняў старэйшых класаў з усіх шасці ўсходніх суседзяў ЕС, каб атрымаць дыплом IB з акцэнтам на еўрапейскія даследаванні на базе спецыялізаванай школы-партнёра ў Тбілісі, Грузія.
Чаканыя вынікі
Асноўныя дзеянні на першым пілотным этапе:
- Усталяванне пры падтрымцы ўраду Грузіі партнёрскіх адносінаў з міжнароднай школай у Тбілісі (Новая школа, Грузія).
- Адаптацыя вучэбнай праграмы міжнароднага бакалаўрыяту (IB) для ўключэння адмысловых элементаў еўрапейскіх даследаванняў. Адаптацыя будзе ажыццяўляцца пад кіраўніцтвам Праўлення IB і пры падтрымцы Генеральнага сакратара еўрапейскіх школаў (EURSC).
- Распрацоўка і кіраванне стыпендыяльнай праграмай для прыкладна 30 новых навучэнцаў год цягам усяго пачатковага этапу.
- Падрыхтоўка настаўнікаў для выкладання і вядзення спецыялізаванай навучальнай праграмы.
- Візавая падтрымка, забеспячэнне мабільнасці і бяспекі навучэнцаў.
- Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне другога этапу праекту, у рамках якога ўся дзейнасць пераводзіцца ў нядаўна пабудаваную школу, дзе ўсё будуецца паводле навучальнай праграмы для сеткі еўрапейскіх школаў.
Карта праекта
Фотагалерэя
ДЭТАЛІ ПРАЕКТА
Рэгіянальны
Прыярытэтная вобласць:
Партнёрства, якое пашырае магчымасці
Падраздзел:
Удзел і лідарства моладзі
Тэмы:
Адукацыя, Моладзь
Краіны Усходняга партнёрства:
Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна
Статус праекта:
Працягваецца
Дата пачатку:
13.11.2017
Дата заканчэння:
30.09.2024
Сацыяльныя веткі:

Нумар праекта ЕС:
395-929

Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,