Энтузіястам грамадзянскіх тэхналогіяў прапануецца падаваць заяўкі на ўдзел у трэцім Хакатоне грамадзянскіх тэхналогіяў, які адбудзецца 26-28 студзеня 2024 года ў сталіцы Малдовы Кішынёве і будзе арганізаваны Фондам грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. У Хакатоне будуць браць удзел 50 актывістаў грамадзянскай супольнасці, распрацоўшчыкаў і дызайнераў з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Пасля двух паспяховых анлайн-імпрэзаў Хакатон вяртаецца для фармату вочнай сустрэчы, дзе можна будзе ўжывую сустрэцца з калегамі і папрацаваць над сваімі ідэямі.
Удзельнікі будуць працаваць над новымі лічбавымі рашэннямі, накіраванымі на пашырэнне правоў і магчымасцяў грамадзянаў і паляпшэнне якасці дзяржаўных паслугаў у краінах Усходняга партнёрства. Сярод тэмаў – лічбавы ўдзел, лічбавая празрыстасць, адкрытыя даныя, мабілізацыя грамадзянаў, паслугі ад грамадзяніна да грамадзяніна, празрыстасць і падсправаздачнасць грамадзянскай супольнасці і шмат чаго іншага.
Да 25 актывістаў, якія падалі заяўку з ідэяй або як паасобныя ўдзельнікі ці ў складзе каманд колькасцю да трох асобаў, таксама будуць запрошаныя на марафон тэхналагічных ідэяў (Tech Ideathon) у перыяд з 1 па 16 снежня 2023 года для дапрацоўкі сваіх ідэяў, 15 з якіх будуць адабраныя для ўдзелу ў Хакатоне.
Лепшыя ідэі па выніках Хакатону будуць намінаваныя на прэмію “Лічбавыя тэхналогіі для грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства” (EaP Civic Tech Award) – грант у памеры 10-12000 еўра, які дазволіць пераможцам працягваць распрацоўваць і ўкараняць свае тэхналагічныя рашэнні.
Рэгістрацыя даступная тут.
Апошні тэрмін падачы заявак для паасобных удзельнікаў або камандаў з рашэннямі для грамадзянскай супольнасці – да 13 лістапада. Апошні тэрмін падачы заявак для распрацоўшчыкаў і вэб- або графічных дызайнераў, зацікаўленых у аказанні дапамогі камандам, – да 18 снежня.
31 кастрычніка а 13:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу (CET) для атрымання дадатковай інфармацыі пра Хакатон і працэс падачы заявак арганізатары праводзяць інфармацыйны вэбінар.
Таксама даступны гід для заяўнікаў.
Даведацца больш
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,