Стыпендыі для грамадзянскай супольнасці краінаў Усходняга партнёрства – прыём заявак да 27 снежня
11 снежня, 2023

Стыпендыі для грамадзянскай супольнасці краінаў Усходняга партнёрства – прыём заявак да 27 снежня


Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства абвясціў новы прыём заявак на ўдзел у фінансаванай ЕС стыпендыяльнай праграме.

Стыпендыі падтрымаюць актывістаў грамадзянскай супольнасці ці актыўных грамадзянаў з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, якія дэманструюць глыбокую прыхільнасць пазітыўным грамадскіх зменам у сваіх супольнасцях і спрыяюць рэформам у краінах Усходняга партнёрства. 

Галоўныя тэмы стыпендыяў на 2024 год – падтрымка ўнутрана перамешчаных асобаў і паляпшэнне справаздачнасці і сувязі з мэтавымі групамі арганізацыяў грамадзянскай супольнасці.

Адабраныя кандыдаты пройдуць індывідуальнае навучанне і коўчынг, атрымаюць 5 000 еўра на рэалізацыю свайго праекту і магчымасць нэтворкінгу. Вы таксама зможаце далучыцца да сеткі стыпендыятаў Фонду грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства.

Прапануюцца два тыпы стыпендыяў: стыпендыі на дзейнасць на карысць супольнасці і стыпендыі на развіццё лічбавага грамадства (адмыслова прызначаныя для ІТ спецыялістаў, такіх як інжынеры па праграмным забеспячэнні, спецыялісты па апрацоўцы і аналізе даных і дызайнеры, якія выкарыстоўваюць тэхналогіі дзеля развіцця мясцовай супольнасці).

У конкурсе могуць узяць удзел грамадзяне краінаў Усходняга партнёрства, якім споўнілася 18 гадоў і якія добра валодаюць англійскай мовай.

Апошні тэрмін падачы заявак – 27 снежня 2023 года.

Даведацца больш

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

27 снежня, 2023

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,