На 2022 год фінансаваны ЕС Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) абвяшчае конкурс на “Стыпендыі салідарнасці” для падтрымкі актывістаў грамадзянскай супольнасці з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі і Малдовы, якія адстойваюць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў сувязі з вайной супраць Украіны.
Для грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Украіны быў абвешчаны асобны конкурс, адмыслова распрацаваны для украінцаў.
Пададзеныя праекты павінны быць накіраваныя на падтрымку ўкраінскіх бежанцаў і актывістаў АГС, барацьбу з парушэннямі правоў чалавека і збор доказаў для будучых расследаванняў, а таксама супрацьдзеянне кампаніям па дэзынфармацыі пра крызіс і бежанцаў.
Паспяховыя кандыдаты змогуць атрымаць стыпендыю ў памеры каля 5000 еўра. Апроч гэтага, ФГС УП будзе аказваць адпаведную падтрымку стыпендыятам, каб яны маглі ўдзельнічаць у трэнінгах/вэбінарах для развіцця арганізацыйнага і функцыянальнага патэнцыялу, а таксама пашыраць кола салідарнасці з дапамогай наладжвання кантактаў з выпускнікамі папярэдніх набораў стыпендыятаў.
Заяўкі можна падаваць у любы час у электронным фармаце – яны будуць ацэньвацца на рэгулярнай аснове.
Даведацца больш і падаць заяўку:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,