Прыём заявак на стажыроўку ў Еўрапейскай камісіі – апошні тэрмін 31 студзеня

Прыём заявак на стажыроўку ў Еўрапейскай камісіі – апошні тэрмін 31 студзеня


Зараз адкрытая рэгістрацыя на праходжанне стажу ў Еўрапейскай камісіі з пачаткам у кастрычніку 2022 года.

Праграма стажыровак “Сіняя кніга” дае магчымасць атрымаць практычны досвед, дзякуючы аплатнай працы ў дырэктаратах, інстытутах і агенцтвах ЕС. Вас могуць скіраваць у Брусель, Люксембург або ў краіну Еўрапейскага саюзу, дзе месцяцца іншыя агенцтвы ЕС.

Конкурс галоўным чынам тычыцца грамадзянаў ЕС, але абмежаваная колькасць месцаў таксама выдзеленая для неграмадзянаў ЕС.

Можна падаваць заяўку, калі вы выпускнік ВНУ любой спецыяльнасці, маеце ніякі або меншы за 6 тыдняў досвед працы ў інстытуце, органе, агенцтве або прадстаўніцтве ЕС і вельмі добра валодаеце англійскай, нямецкай ці французскай мовамі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня 2022 года.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

Студзень 31, 2022

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,