Еўрапейская камісія і яе праграма “Крэатыўная Еўропа” запрашаюць праекты ў сферы культурнай спадчыны падаваць заяўкі на самыя прэстыжныя ўзнагароды Еўропы – Прэміі еўрапейскай спадчыны / Прэміі Europa Nostra 2022 году.
У 2022 годзе прэміі будуць уручацца ў пяці катэгорыях: захаванне і адаптаванае паўторнае выкарыстанне; даследаванні; адукацыя, павышэнне кваліфікацыі і развіццё навыкаў; уцягванне грамадзянаў і павышэнне абазнанасці; і чэмпіёны па захаванні спадчыны.
Заяўкі могуць быць звязаныя з матэрыяльнай, нематэрыяльнай або лічбавай спадчынай рознага маштабу.
Будуць узнагароджаныя да 30 выбітных дасягненняў у сферы захавання спадчыны з усёй Еўропы. З іх да 5 пераможцаў атрымаюць Гран-пры з прэміяй у памеры 10 000 еўра. Адзін пераможца таксама атрымае прыз грамадскага прызнання па выніках анлайн-галасавання.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе Прэміі еўрапейскай спадчыны/Прэміі Europa Nostra 2022 году могуць падавацца толькі ад краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграме “Крэатыўная Еўропа”, у тым ліку з Украіны і Грузіі (калі краіна падпіша пагадненне аб далучэнні да праграмы “Крэатыўная Еўропа” да абвяшчэння пераможцаў у верасні 2022 года).
Працы, прадстаўленыя краінамі, якія з’яўляюцца членамі Савета Еўропы, але не ўдзельнічаюць у праграме “Крэатыўная Еўропа”, маюць права толькі на атрыманне прэміяў Europa Nostra (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Рэспубліка Малдова), але яны не маюць права на атрыманне Гран-пры.
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лютага 2022 года.
Даведацца больш:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,