Праграма ЕС імя Марыі Складоўскай-Кюры адкрывае конкурс на атрыманне пост-доктарскіх стыпендыяў
26 красавіка, 2024

Праграма ЕС імя Марыі Складоўскай-Кюры адкрывае конкурс на атрыманне пост-доктарскіх стыпендыяў


Адкрыты прыём заявак 2024 г. на атрыманне пост-доктарскіх стыпендыяў у рамках праграмы імя Марыі Складоўскай-Кюры.

Агульны бюджэт конкурсу складае каля 417 млн ​​еўра. Гранты скіраваныя на павышэнне творчага і інавацыйнага патэнцыялу даследчыкаў, якія маюць ступень доктара. 

Конкурс адкрыты для заявак у любой навуковай сферы, у тым ліку даследаванні Еўратама (апошняе даступнае толькі для Украіны з краінаў Усходняга партнёрства). 

Існуе два тыпы постдоктарскіх стыпендыяў:

  1. Еўрапейскія постдоктарскія стыпендыі. Яны адкрытыя для даследчыкаў, якія пераязджаюць унутры Еўропы або прыязджаюць у Еўропу з іншай часткі свету для правядзення даследаванняў. Стыпендыі выдзяляюцца ў дзяржаве-чальцы ЕС або краіне, што далучылася да праграмы ЕС Horizon Europe (у тым ліку Арменіі, Грузіі, Малдове і Украіне) і могуць доўжыцца ад аднаго да двух гадоў. Падаць заяўку могуць даследчыкі з любой краіны.
  2. Глабальныя постдоктарскія стыпендыі. Яны фінансуюць мабільнасць даследнікаў па-за межы Еўропы. Стыпендыя доўжыцца ад двух да трох гадоў, з якіх першыя адзін-два гады праводзяцца ў трэцяй краіне, не далучанай да праграмы ЕС Horizon Europe, пасля чаго – абавязковы этап – вяртанне працягласцю ў адзін год у арганізацыю, якая базуецца ў дзяржаве-чальцы ЕС або ў далучанай да Horizon Europe краіне. Заяўкі могуць падаваць толькі грамадзяне ЕС ці асобы, якія працяглы час пражываюць у краінах-чальцах ЕС ці краінах-удзельніцах Horizon Europe (у тым ліку ў Арменіі, Грузіі, Малдове, Украіне).

Абодва тыпы стыпендыяў могуць таксама прадугледжваць кароткатэрміновыя камандзіроўкі ў любую кропку свету падчас стыпендыі (за выключэннем фазы вяртання ў рамках глабальнай стыпендыі).

З мэтаў будовы мастоў паміж акадэмічным і неакадэмічным сектарамі даследчыкі могуць атрымаць дадатковую падтрымку для правядзення стажыроўкі на тэрмін да шасці месяцаў у неакадэмічнай арганізацыі, якая знаходзіцца ў краіне-чальцы ЕС або краіне-удзельніцы Horizon Europe. Такая стажыроўка павінна адбыцца напрыканцы тэрміну дзеяння стыпендыі.

Даследчыкі, якія падаюць заяўку на атрыманне стандартнай еўрапейскай стыпендыі на базе арганізацыі ў «далучанай краіне» (у тым ліку ў Арменіі, Грузіі, Малдове і Украіне) могуць пазначыць сваё жаданне ўдзелу ў конкурсе навуковых стыпендыяў ад ERA. Кандыдаты з высокімі навуковымі паказчыкамі, якія не пройдуць асноўны адбор з прычыны бюджэтных абмежаванняў дадзенага конкурсу, таксама могуць разлічваць атрымаць адну з 50 стыпендыяў ERA (Еўрапейскага даследчыцкага агенцтва). 

Стыпендыя пакрывае выдаткі на пражыванне і праезд. Пры неабходнасці, даследчык таксама можа атрымаць дапамогу на сям’ю, доўгатэрміновы адпачынак і іншыя асаблівыя патрэбы. Акрамя таго, фінансаванне даецца на правядзенне даследаванняў, навучанне і падтрыманне навуковых кантактаў, кіраванне і звязаныя выдаткі.

Прыём заявак будзе адбывацца да 11 верасня 2024 года. Чакаецца, што праграма прафінансуе больш за 1400 праектаў.

Даведацца больш

Прэс-рэліз

Постдоктарскія стыпендыі

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

11 верасня, 2024

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,