Моладзевая канферэнцыя Усходняга партнёрства – прымаюцца заяўкі на ўдзел

Моладзевая канферэнцыя Усходняга партнёрства – прымаюцца заяўкі на ўдзел


4-я моладзевая канферэнцыя Усходняга партнёрства “Моладзь за рэвіталізацыю дэмакратыі” адбудзецца 11-12 ліпеня 2022 года ў Празе.

Маладыя людзі з Еўрапейскага саюзу і краінаў Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна) могуць падаць заяўкі на ўдзел у гэтай моладзевай канферэнцыі.

Каля ста маладых людзей атрымаюць магчымасць вывучыць метады, стратэгіі і інструменты для паляпшэння інклюзіўнага і дзейснага ўдзелу моладзі ў дэмакратычных працэсах, спрыяць актыўнаму заангажаванню ў прыняцце рашэнняў і забяспечваць падсправаздачнасць ўладаў ў адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі і стандартамі ў сферы правоў чалавека. Канферэнцыя таксама засяродзіцца на пытанні пабудовы больш мірных і ўстойлівых супольнасцяў.

Для адабраных удзельнікаў цалкам пакрываюцца выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 траўня.

Канферэнцыя арганізаваная Форумам грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пры фінансавай падтрымцы ЕС.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

29 мая, 2022

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,