Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае моладзь з Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны далучыцца да валанцёрскай дзейнасці ў Парыжы (Францыя).
Валанцёраў будзе прымаць арганізацыя “Канкордыя Іль-дэ-Франс”, якая імкнецца спрыяць міжкультурнаму ўзаемадзеянню і еўрапейскай ды міжнароднай мабільнасці.
Праца разлічаная на 18 тыдняў у прамежак з 1 студзеня па 31 ліпеня 2022 года. Яе ўдзельнікі зоймуцца прасоўваннем магчымасцяў мабільнасці для моладзі ў рамках еўрапейскіх праектаў валанцёрства ў рэгіёне, ва ўсёй Францыі і за яе межамі. Яны таксама дапамогуць рэалізаваць адзін або некалькі міжнародных валанцёрскіх праектаў, будуць пашыраць неабходную інфармацыю ў рэгіёне праз сустрэчы з шырокай грамадскасцю і сацыяльныя сеткі.
Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізацыяй, якая прымае.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 снежня 2021 года.
Даведацца больш:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,