Конкурс грантаў для беларускіх НДА – да 20 000 еўра на аднагадовы праект 
13 лютага, 2023

Конкурс грантаў для беларускіх НДА – да 20 000 еўра на аднагадовы праект 


Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюзу ў Беларусі запрашае беларускія няўрадавыя арганізацыі ўзяць удзел у конкурсе грантаў, арганізаваным Пасольствам Фінляндыі ў Літве.

Конкурс накіраваны на падтрымку праектаў у рамках Фонду мясцовага супрацоўніцтва (ФМС), афіцыйнай арганізацыі Фінляндыі па супрацоўніцтве ў мэтах развіцця. ФМС дапамагае суб’ектам грамадзянскай супольнасці Беларусі ажыццяўляць мэтанакіраваныя праекты з выразнай мэтай і ўстойлівым вынікам у галіне правоў чалавека, дэмакратыі і належнага кіравання. 

Прыярытэтнымі сферамі для праектаў у Беларусі ў 2023 годзе з’яўляюцца забеспячэнне правоў і сродкаў да існавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчынаў.

Пасольства мае намер прафінансаваць два праекты прыкладна па 20 000 еўра на кожны праект на год. Меркаваная працягласць праекту – прыкладна адзін год. 

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 сакавіка, 15:00 паводле мінскага часу.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Падаць заяўку

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

10 сакавіка, 2023

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,