Каледж Еўропы адкрыў прыём анлайн-заявак на магістарскія праграмы на 2024-2025 навучальны год. Студэнты з краінаў Усходняга партнёрства таксама могуць атрымаць стыпендыі.
Каледж Еўропы прапануе шэраг магістарскіх праграмаў з навучаннем у Бруге (Бельгія), Наталіне (Польшча) або ў яго нядаўна адкрытым кампусе ў Тыране (Албанія). Сярод тэмаў праграмаў еўрапейскія эканамічныя даследаванні, еўрапейскае права, еўрапейскія палітычныя даследаванні і даследаванні ў сферы кіравання або вывучэнне міжнародных дачыненняў і дыпламатыі ЕС.
Апошні тэрмін падачы заявак – 16 студзеня 2024 г.
Навучанне ў магістратуры платнае, але Каледж Еўропы прапануе вялікую колькасць стыпендыяў выпускнікам універсітэтаў з краінаў еўрапейскай палітыкі добрасуседства, у тым ліку Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, для навучання на працягу 2024-2025 навучальнага года. Стыпендыі пакрываюць выдаткі на аплату навучання, пражыванне, харчаванне і даезд.
Каледж Еўропы ў Наталіне таксама прапануе дадатковыя поўныя стыпендыі для атрымання ступені магістра ў сферы еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў у 2024-25 гадах студэнтам з краінаў Усходняга партнёрства. Стыпендыі пакрываюць аплату за навучанне, поўны пансіён і пражыванне ў кампусе і фінансуюцца ў рамках праграмы “EU4Youth Фаза III – Занятасць і прадпрымальніцтва сярод моладзі”.
Даведацца больш
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,