Фінансаваны ЕС праект Women in Tech арганізуе канферэнцыю на тэмы гендару, рынку працы і міграцыі ў верасні гэтага года ў Вільні!
6 чэрвеня, 2024

Фінансаваны ЕС праект Women in Tech арганізуе канферэнцыю на тэмы гендару, рынку працы і міграцыі ў верасні гэтага года ў Вільні!


У рамках фінансаванага ЕС праекту Women in Tech Цэнтр гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні арганізуе канферэнцыю на тэму “Абяцанне (не)шчасця? Гендар, рынак працы і міграцыя”. Яна пройдзе ў змешаным фармаце 17-18 верасня ў Вільні.

Канферэнцыя – гэта працяг серыю мерапрыемстваў, прысвечаных розным аспектам працаўладкавання на перасячэнні жаночай тэматыкі і тэхналогіяў (у рамках доўгатэрміновага праекту Women In Tech). Адна з адмысловых тэмаў канферэнцыі – жанчыны ў ІТ-сферы і транснацыяналізацыя рынку працы ў ІТ у кантэксце міграцыі. 

У шырэйшым кантэсце, удзельнікі(цы) абмяркуюць праблемы міграцыі жанчынаў ва ўмовах войнаў, гуманітарных крызісаў і палітычнай турбулентнасці, уплыў міграцыі на прафесійную ідэнтычнасць жанчынаў, кар’ерныя траекторыі і ўмовы працы і г.д.

Праект запрашае даследчыкаў з розных сфераў (гендарныя даследаванні, сацыялогія, гісторыя, антрапалогія, культуралогія, права, медыя-даследаванні, мастацтва і іншыя) з рознымі тэарэтычнымі перспектывамі і міждысцыплінарнымі падыходамі ўзяць удзел у канферэнцыі.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Удзельнікі пакрываюць свае выдаткі на праезд і пражыванне ў Вільні. Аднак арганізатары могуць аказаць фінансавую падтрымку ўдзельнікам з Беларусі, Украіны і іншых краінаў усходнееўрапейскага рэгіёну: аплата дарогі ў Вільню і з Вільні (да 300 еўра) і пражыванне ў гатэлі ў Вільні.

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 ліпеня.

Запушчаны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансаваны ЕС праект Women in Tech – гэта інфраструктурны адукацыйна-даследчы праект, які мае на мэце аказваць падтрымку жанчынам у сферы ІТ, спрыяць даследаванням на перасячэнні тэхналогіяў і фемінізму, а таксама садзейнічаць гендарнай роўнасці ў сферы высокіх тэхналогіяў. 

Даведацца больш

Прэс-рэліз 

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

10 ліпеня, 2024

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,