Фінансаваная ЕС праграма падтрымкі паглыбленага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі для беларусаў, шукае кіраўніка праграмаў
26 красавіка, 2024

Фінансаваная ЕС праграма падтрымкі паглыбленага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі для беларусаў, шукае кіраўніка праграмаў


Літоўскае Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі (CPMA) шукае кіраўніка праграмаў для працы ў рамках фінансаванай ЕС праграмы “Падтрымка паглыбленага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі” (SALT), якая ахоплівае тры праекты EU-SALT I, SALT II і SALT III. 

Праекты рэалізуюцца ў рамках праграмы “EU4Belarus (ЕС для Беларусі): Умацаванне ўстойлівасці і дэмакратызацыя”. Праграма мае на мэце садзейнічанне мабільнасці і міжасабовым кантактам для беларускай моладзі, навукоўцаў і спецыялістаў, каб атрымаць доступ да вышэйшай адукацыі і магчымасцяў для навучання на працягу ўсяго жыцця, якія адпавядаюць стандартам і каштоўнасцям ЕС.

Кіраўнік праграмы будзе знаходзіцца ў Вільні, Літва, з магчымасцю часткова працаваць дыстанцыйна.

Заробак складае 4-5 000 еўра ў месяц у залежнасці ад вашых кампетэнцыяў і досведу (разам з усімі падаткамі, звязанымі з працаўладкаваннем).

Заяўнік павінен мець вышэйшую адукацыю ў галінах, звязаных з Праграмай (кіраванне праектамі, адукацыя, іншыя), мінімум 10 гадоў агульнага прафесійнага досведу і не менш за пяць гадоў досведу працы ў сферы кіравання праграмамі, пажадана ў сферы моладзі, адукацыі, развіцця чалавечага капіталу, стыпендыяў і даследчых грантаў, а таксама кіравання ўніверсітэтам.

Моўныя кампетэнцыі: валоданне англійскай мовай на ўзроўні C1 і веданне рускай мовы на ўзроўні B2/C1. Добрае разуменне сістэмаў вышэйшай адукацыі ў Беларусі, Літве і іншых краінах ЕС будзе разглядацца як плюс.

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 траўня.

Даведацца больш

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

20 траўня, 2024

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,