Фінансаваная ЕС праграма EU4Youth абвясціла конкурс праектаў на атрыманне грантаў на дзейнасць, накіраваную на развіццё лічбавых навыкаў моладзі, развіццё навыкаў пераходу да “зялёных” тэхналогіяў і ўдасканаленне навыкаў прадпрымальніцкай дзейнасці і кіравання кар’ерай з акцэнтам на моладзь, якая знаходзіцца ў неспрыяльных варунках.
Конкурс падзелены на два лоты:
1) Павышэнне ўзроўню лічбавых кампетэнцыяў моладзі, якая знаходзіцца ў неспрыяльных варунках, заахвочванне прадпрымальніцтва і падтрымка адпаведных сетак і партнёрстваў. Грантавая заяўка павінна быць ад 250 000 да 300 000 еўра.
2) Развіццё сярод моладзі навыкаў сацыяльнага прадпрымальніцтва і кіравання сваёй кар’ерай з акцэнтам на зялёную і лічбавую эканоміку і падтрымку адпаведных сетак і партнёрстваў. Грантавая заяўка павінна быць ад 800 000 да 1 000 000 еўра.
Праекты павінны быць пададзеныя групай з мінімум трох і максімум шасці арганізацыяў: адзін асноўны заяўнік + мінімум два су-заяўнікі з мінімум дзвюх краінаў Усходняга партнёрства (напрыклад, асноўны заяўнік з Грузіі + су-заяўнік з Арменіі + су-заяўнік з ЕС; або асноўны заяўнік з Украіны + су-заяўнік з Азербайджану + су-заяўнік з Украіны).
Любая прапанаваная дзейнасць павінна быць рэалізаванай прынамсі ў дзвух краінах Усходняга партнёрства.
Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.
Даведацца больш:
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,