EU4Culture: конкурс праектаў мабільнасці для беларускіх творцаў і прафесіяналаў у сферы культуры
11 траўня, 2022

EU4Culture: конкурс праектаў мабільнасці для беларускіх творцаў і прафесіяналаў у сферы культуры


Фінансаваны ЕС праект EU4Culture абвяшчае першы конкурс заявак на праграму мабільнасці для беларускіх прадстаўнікоў творчых прафесіяў і прафесіяналаў у сферы культуры.

На конкурс прымаюцца заяўкі на стажыроўкі, азнаямленчыя візіты, канферэнцыі, праграмы прафесійнага развіцця, міжнародныя сустрэчы і іншыя падзеі, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

У рамках конкурсу могуць атрымаць падтрымку чатыры тыпы мабільнасці:

●   Кароткатэрміновыя візіты (7-10 каляндарных дзён) – да 1500 Еўра

●   Сярэднетэрміновыя візіты (да 5 тыдняў) – да 3500 Еўра

●   Доўгатэрміновыя візіты (да 12 тыдняў) – да 5000 Еўра

●       Віртуальныя візіты – да 1000 еўра

Праекты мабільнасці могуць быць рэалізаваныя ў перыяд з ліпеня 2022 па ліпень 2023 года ў дзяржавах Еўрапейскага саюзу, краінах-партнёрах ЕС і іншых еўрапейскіх краінах.

Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі ад прадстаўнікоў усіх творчых прафесіяў і прафесіяналаў сферы культуры, якім больш за 18 гадоў, і якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі або маюць дазвол на жыхарства ў Беларусі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 траўня 2022 года (апоўначы па цэнтральнаеўрапейскім часе).

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

29 траўня, 2022


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,