Фінансаваны ЕС праект EU4Culture абвяшчае 2гі па ліку конкурс на атрыманне грантаў на мабільнасць для падтрымкі творцаў і прафесіяналаў у сферы культуры з Беларусі і 3ці па ліку конкурс для краінаў Усходняга партнёрства: Азербайджану, Арменіі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны.
На конкурс прымаюцца заяўкі на стажыроўкі, азнаямленчыя візіты, канферэнцыі, праграмы прафесійнага развіцця, міжнародныя сустрэчы і іншую дзейнасць, што спрыяе абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.
У конкурсе могуць прыняць удзел творцы або прафесіяналы ў сферы культуры з усіх сектараў культуры. Кандыдаты павінны быць грамадзянамі або сталымі рэзідэнтамі згаданых краінаў і быць старэй за 18 гадоў.
У рамках конкурсу могуць атрымаць падтрымку чатыры тыпы мабільнасці:
Праекты мабільнасці могуць быць рэалізаваныя ў перыяд з 1 чэрвеня 2023 года па 31 мая 2024 года ў дзяржавах-членах ЕС, краінах-партнёрах ЕС і іншых еўрапейскіх краінах.
Каб падаць заяўку на атрыманне грантаў на мабільнасць ад EU4Culture, заяўнікі павінны прадставіць план дзеянняў і бюджэт для прапанаванай імі міжнароднай мабільнасці праз партал падачы заявак Інстытуту Гётэ – Goethe Application Portal (GAP).
Апошні тэрмін падачы заявак – 27 сакавіка, 15:00 (па цэнтральнаеўрапейскім часе).
Інфармацыйныя сесіі пра гранты мабільнасці будуць праводзіцца з 16 па 24 лютага праз платформу Zoom. Просьба рэгістравацца загадзя.
Праграма мабільнасці EU4Culture накіравана на садзейнічанне міжкультурнаму дыялогу і абмену ведамі паміж творцамі і прафесіяналамі ў сферы культуры краінаў Усходняга партнёрства. У рамках першага конкурсу грантаў праект EU4Culture падтрымаў праекты мабільнасці 34 творцаў з Беларусі. Яшчэ адзін конкурс будзе абвешчаны да 2024 года.
Праект EU4Culture рэалізуецца Інстытутам Гётэ (галоўны аператар), Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім Інстытутам культуры, Французскім інстытутам у Грузіі.
Даведацца больш:
Зарэгістравацца на інфармацыйныя сесіі
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,