Еўрапейскі саюз абвясціў новы конкурс на атрыманне стыпендыяў для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў у вышэйшых навучальных установах і навукова-даследчых інстытутах ЕС.
Конкурс праводзіцца ў рамках фінансаванай ЕС праграмы “Падтрымка паглыбленага навучання” (Support to Advanced Learning and Training, EU4Belarus – SALT).
Стажыроўкі павінны пачынацца з 1 красавіка 2023 года і завяршыцца да 30 чэрвеня 2025 года. Мінімальны тэрмін стыпендыі складае тры месяцы, але не больш за 10 месяцаў.
Стыпендыя прызначаецца для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення даследавання ў вышэйшых навучальных установах ці навукова-даследчых інстытутах. Гэта можа быць наведванне семінараў, чытанне гасцявых лекцыяў і збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў. Да ўдзелу прымаюцца таксама праекты міжнароднага супрацоўніцтва, вынікам якіх стане напісанне рэцэнзаваных навуковых артыкулаў.
Конкурс адкрыты для грамадзянаў Беларусі, якія пражываюць у краінах ЕС або адной з краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Заяўнік(ца) павінен прадэманстраваць, што ён/яна падлягаў(ла) фактычнаму пераследу/рэпрэсіям або рызыцы такога пераследу.
Сума гранту будзе разлічаная зыходзячы з запланаваных каляндарных дзён стажыроўкі, максімальная сума – 19 220 еўра (на дзесяць месяцаў).
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 снежня 2023 года.
Даведацца больш
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,