З 9 па 12 чэрвеня 2022 года Еўрапейская камісія арганізуе першае выданне фестывалю новага еўрапейскага Баўгаўза і адкрывае доступ да фармуляраў для прыватных асобаў і некамерцыйных арганізацыяў, каб узяць удзел у фестывалі.
Фестываль 2022 года будзе камбінаванай падзеяй: асноўныя імпрэзы будуць праходзіць у Бруселі з паралельнымі мерапрыемствамі па ўсім ЕС і за яго межамі. Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца арганізацыі, мастацкія калектывы, установы, універсітэты, архітэктары, гарады, рэгіёны, кампаніі, мастакі, студэнты, навукоўцы, наватары і ўсе зацікаўленыя людзі. Прыватным асобам і некамерцыйным арганізацыям з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Малдовы і Украіны таксама прапануецца падаваць заяўку на ўдзел у кірмашы і фэсце (абодва пройдуць у Бруселі) і арганізаваць паралельныя імпрэзы.
Усе заяўкі павінны прасоўваць каштоўнасці новага еўрапейскага Баўгаўза і развіццё прыгожых і ўстойлівых прастораў і спосабаў сумеснага жыцця.
Апошні тэрмін падачы заявак – 7 сакавіка.
Даведацца больш:
Фармуляр выказвання зацікаўленасці ў правядзенні паралельных імпрэзаў
Фармуляр выказвання зацікаўленасці ў кірмашы: выстава праектаў
Фармуляр выказвання зацікаўленасці ў фэсце: культурныя і мастацкія імпрэзы
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,