Анлайн-курс па лідарстве і персанальным росце для маладых беларусаў(ак) – падаць заяўку да 6 траўня
3 траўня, 2024

Анлайн-курс па лідарстве і персанальным росце для маладых беларусаў(ак) – падаць заяўку да 6 траўня


Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый (OEEC) запрашае маладых беларусаў(ак) даведацца больш пра лідарства і персанальны рост у межах анлайн-курсу “Youth SuperPower. Перезагрузка”. Курс пройдзе з 8 траўня па 7 чэрвеня.

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый фінансуе Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і падтрымлівае развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Курс складаецца з відэа-ўрокаў, інтэрактыўных майстар-класаў, нэтворкінгавых сустрэч і дадатковых матэрыялаў для самастойнага навучання па чатырох кірунках: кар’ерны рост, псіхалагічная ўстойлівасць, жыццёвыя навыкі, лідарства і стварэнне ўласных праектаў.

Вы даведаецеся пра асновы псіхалагічнай устойлівасці, як запусціць свой праект і зрабіць яго ўстойлівым да змяненняў, а таксама як выкарыстоўваць штучны інтэлект у сваім навучанні, працы і асабістым жыцці.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымаюць магчымасць прайсці прасунуты ўзровень курсу і прыняць удзел у Акселератары, каб ажыццявіць уласныя ідэі.

Курс прызначаны для беларусаў(ак) ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, незалежна ад іх месцазнаходжання. Мовы курсу — беларуская і руская.

Рэгістрацыя адкрытая да 6 мая. Для падачы заяўкі трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Падаць заяўку

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

6 траўня, 2024

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,