EU4Youth: як маці траіх дзяцей з Беларусі пачала свой бізнес дзякуючы падтрымцы ЕС
12 чэрвеня, 2020

EU4Youth: як маці траіх дзяцей з Беларусі пачала свой бізнес дзякуючы падтрымцы ЕС


Трыццаціпяцігадовая Наталля Цітова з Мінска – маці траіх дзяцей 4, 9 і 12 гадоў. Наталля вучылася ў класе з эканамічным ухілам і пасля сканчэння школы паступіла ў медыцынскі каледж, які скончыла з адзнакай. Пасля гэтага яна працавала ў аддзяленні рэанімацыі інтэнсіўнай тэрапіі, а затым паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на спецыяльнасць «Камп’ютарная лінгвістыка».

Пасля нараджэння трэцяга дзіцяці Наталлі стала складана знайсці працу. «Як толькі наймальнікі падчас інтэрв’ю чулі, што ў мяне трое дзяцей, яны адразу ж гаварылі «мы Вам патэлефануем», – прыгадвае Наталля. Адзінай магчымасцю зарабіць грошы была неафіцыйная сезонная праца.

У міжсезонны перыяд Наталля даведалася аб існаванні праекта EU4Youth: Ад працаўладкавання да стабільнасці ў Арменіі, Беларусі і Украіне, і ў яе душы зацеплілася надзея – ужо вельмі даўно яна марыла пачаць свой бізнес, але не ведала, які дакладна.

Так, у чэрвені 2019 года Наталля прыняла ўдзел у трэнінгу для прадпрымальнікаў, арганізаваным у рамках праекта. На працягу трэнінгу Наталля тры разы мяняла рашэнне наконт будучага бізнесу: спачатку яна думала аб адкрыцці дзіцячай футбольнай школы, затым аб кандытарскім магазіне. Але прааналізаваўшы свае здольнасці, рэсурсы і інтарэсы, а таксама рынкі паслуг, яна знайшла тое, што сапраўды натхняла яе: рамонт тармазных супартаў.

  • Natalia Titova
  • Natalia Titova
  • Natalia Titova
  • Natalia Titova

Наталля адзначае, што веды, якія яна атрымала ад інструктараў, былі самым каштоўным, што даў ёй праект. «Безумоўна, магчымасць атрымаць грант была вельмі прывабнай і з’яўлялася вялікім бонусам да навучання, але я бы не расстроілася, калі б не атрымала яго, таму што, веды, якія я набыла, не могуць быць параўнаныя ні з якімі грошамі».

Па завяршэнні праекта Наталля склала бізнес-план і адправіла яго на ўдзел у конкурсе. У Беларусі механікі звычайна проста замяняюць няспраўныя супарты новымі ці ўжыванымі. Наталля прапануе рамонт супартаў, што значна танней, чым замена. Адрамантаваны супарт поўнасцю адноўлены, апрацаваны ў  пескаструменнай камеры, пафарбаваны і сабраны.

Яе ідэя і бізнес-план пераканалі журы, і Наталля атрымала грант у размеры 4 000 еўра.

Але спачатку Наталля сутыкнулася с некаторымі цяжкасцямі. У Беларусі адсутнічае вытворчасць дыягнастычных установак, а бліжэйшы і найбольш зручны вытворца знаходзіцца  ў Харкаве (Украіна) і мае афіцыйнага дыстрыбутара ў Маскве. Каб пазбегнуць выплаты мытнай пошліны, Наталля вырашыла замовіць устаноўку ў Маскве, аднак заказ не мог быць дастаўлены ў Беларусь, таму што межы зачыніліся з-за распаўсюджвання COVID-19.

Такім чынам, Наталля не магла пачаць свой бізнес без абсталявання. Аднак гэта яе не спыніла. Яна вырашыла выкарыстаць гэты час для стараннай падрыхтоўкі ўсяго, што было неабходна для запуску бізнесу. Яна пачала распрацоўваць вэб-сайт і рэкламу, арандавала памяшканне і набыла неабходныя інструменты. Ёй таксама была патрэбна пескаструменная камера. Каб скараціць выдаткі (цэны выраслі на 30% пасля таго, як яна атрымала грант), Наталля вырашыла сканструяваць яе самастойна. Набыўшы ўсе неабходныя матэрыялы, Наталля і яе каманда разам сабралі і пратэсціравалі пескаструменную камеру.

«У мяне нават няма часу, каб думаць аб сітуацыі з каронавірусам», – гаворыць Наталля. «Часам я адчуваю стрэс, але калі я прыходжу ў майстэрню, то забываю аба ўсім! Кожны дзень з таго часу, як я атрымала грант, я думаю аб тым, наколькі мне пашчасціла з маёй камандай: нават у самыя складаныя для мяне моманты яны не дазваляюць мне здацца».

  • Natalia Titova
  • Natalia Titova
  • Natalia Titova

Нават пасля атрымання гранту Наталля працягнула атрымліваць падтрымку свайго бізнесу ад ментараў і інструктараў праекта.

«Я не ведаю, ці стане гэта справай майго жыцця, але на дадзены момант я разумею, што гэта мне неабходна. Я рада мець магчымасць атрымаць такі жыццёвы вопыт, я рада, што ўсё склалася такім чынам, рада, што побач са мной такія цікавыя людзі…» – гаворыць Наталля.  

Фінансаваны Еўрапейскім саюзам праект EU4Youth: Ад працаўладкавання да стабільнасці ў Арменіі, Беларусі і Украіне  імкнецца спрыяць працаўладкаванню моладзі і развіццю прадпрымальніцкіх навыкаў, а таксама пашырэнню магчымасцей для актыўнага ўдзелу моладзі ў рынку працоўнай сілы.  

Праект прапануе трэнінгі для моладзі, распрацаваныя ў адпаведнасці з міжнароднымі адукацыйнымі праграмамі, але прыстасаваныя да мясцовых асаблівасцей, і складаецца з двух блокаў: жыццёвыя навыкі і працаўладкаванне. У рамках праекта маладыя людзі атрымліваюць дапамогу для павышэння сваіх кампетэнцый, прафесійных навыкаў, а таксама падтрымку ў пошуках стажыровак і працоўных месцаў. Акрамя таго, праект арганізуе трэнінгі па прадпрымальніцтву для моладзі. Па завяршэнні трэнінгаў ацэначны камітэт выбірае 15 бізнес-ідэй для далейшага фінансавання. Для забеспячэння ўстойлівасці прадпрыемстваў удзельнікам праекта прэдастаўляецца падтрымка таксама і пасля завяршэння праграмы.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,