Рэалізацыя  МУР 16: мір, справядлівасць і моцныя інстытуты. Альтэрнатыўная справаздача аб выкананні Рэспублікай Беларусь МУР 16
5 кастрычніка, 2023

Рэалізацыя МУР 16: мір, справядлівасць і моцныя інстытуты. Альтэрнатыўная справаздача аб выкананні Рэспублікай Беларусь МУР 16


Гэты даклад падрыхтаваны Беларускім Хельсінкскім камітэтам у сувязі з удзелам Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе ў добраахвотнай справаздачнасці аб выкананні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года і яго 17 мэт на Палітычным форуме высокага ўзроўню. Справаздача змяшчае агульную ацэнку працэсу рэалізацыі МУР і акцэнтуе ўвагу на апісанні фактычнага прагрэсу ў дасягненні Мэты 16 і большасці яе задач. Сярод іншага, справаздача ўключае ў сябе аналіз гендэрных праблем, у прыватнасці гендэрнага гвалту, дыскрымінацыі ў сферы занятасці, удзелу жанчын у прыняцці рашэнняў, дыскрымінацыі ЛГБТК+ супольнасці, у тым ліку мовы варожасці і злачынстваў на глебе нянавісці і г.д.

Нягледзячы на тое, што МУР і іх рэалізацыя наўпрост звязаныя з правамі чалавека, дзяржава не бачыць гэтай сувязі і сваімі дзеяннямі па сутнасці знішчае правы чалавека, а значыць, ускладняе працэс рэалізацыі МУР да 2030 года для кожнага чалавека, які жыве у Беларусі. Больш за тое, дзяржава не ўсведамляе цэнтральнай ролі прынцыпу недыскрымінацыі і роўнасці для паспяховага дасягнення МУР да 2030 года.

Высновы дакладу заключаюцца ў тым, што праблема дыскрымінацыі ў Беларусі мае глыбокія карані. Пры адсутнасці комплекснага антыдыскрымінацыйнага заканадаўства, а таксама з-за наяўнасці дыскрымінацыйных нормаў у дзеючым заканадаўстве многія ўразлівыя групы насельніцтва падвяргаюцца дыскрымінацыі, а дзяржава, у сваю чаргу, не забяспечвае эфектыўных механізмаў іх абароны. Нягледзячы на рэкамендацыі камітэтаў ААН і спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, нацыянальны праваабарончы механізм, які адпавядаў бы міжнародным стандартам, не створаны. Поствыбарчы крызіс, які абвастрыўся згодай на агрэсію Расеі супраць Украіны, стаў для Беларусі «рэзкім скачком» у адваротны бок ад выканання ўсіх МУР, у тым ліку МУР16.

У дакладзе ёсць шэраг рэкамендацый для ўрада, якія неабходна выканаць, каб можна было гаварыць аб бачным і рэальным прагрэсе ў рэалізацыі Беларуссю Парадку дня да 2030 года.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт, 2022.



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,