Выпуск 2022: трэцяя кагорта выпускнікоў Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства, фінансаванай ЕС
25 мая, 2022

Выпуск 2022: трэцяя кагорта выпускнікоў Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства, фінансаванай ЕС


Праграма “Еўрапейская школа Усходняга партнёрства (УП)” сёння адзначае выпуск трэцяй групы навучэнцаў з шасці краінаў Усходняга партнёрства на цырымоніі, арганізаванай Новай школай-Міжнароднай школай Грузіі ў тэатры імя Руставелі ў Тбілісі.

Каб адсвяткаваць паспяховае завяршэнне навучання на бакалаўрыяце, да студэнтаў, іх бацькоў і выкладчыкаў далучацца Зігрыд Брэтэль, кіраўнічка аддзелу супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Грузіі, Лоўрэнс Мэрэдыт, дырэктар дэпартаменту Усходняга суседства і інстытуцыйнага будаўніцтва Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR) і Каха Хандалішвілі, кіраўнік дэпартамента міжнародных дачыненняў і стратэгічнага развіцця Міністэрства адукацыі і навукі Грузіі, а таксама іншыя высокапастаўленыя асобы, у тым ліку з Упраўлення Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па абслугоўванні праектаў (UNOPS). 

Выпуск стыпендыяльнай праграмы 2022 года налічвае 40 вучняў з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны. Усе вучні, у тым ліку 27 дзяўчат, паспяхова скончылі навучанне з дыпломам Міжнароднага бакалаўрыята (IB) і працягнуць вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэтах Еўропы, Злучаных Штатаў, Канады ці сваіх родных краінаў. 30% выпускнікоў атрымалі поўныя або частковыя стыпендыі ад вядомых універсітэтаў па ўсім свеце і далучацца да сваіх аднагодкаў у Францыі, Бельгіі, Аўстрыі, Венгрыі, Італіі, Літве, Нідэрландах, Катары, Злучаных Штатах і Канадзе.

“Еўрапейская школа ў Грузіі з’яўляецца важным індыкатарам падтрымкі з боку ЕС моладзі ў вашым рэгіёне. Яна вам дае інструменты, неабходныя для таго, каб максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці, адкрытыя для вас у будучыні”, – сказаў Лоўрэнс Мэрэдыт у віншавальным слове да выпускнікоў. Ён дадаў: “Поспех сёлетніх выпускнікоў – гэта ўрок стойкасці і мэтаскіраванасці. Пасля стрэсавай пандэміі і ў кантэксце вайны Расіі супраць Украіны вы тым не менш прынялі выклік пакінуць свае сем’і і ўзяць удзел у гэтай сапраўды ўнікальнай праграме”.

З моманту запуску стыпендыяльнай праграмы ў 2018 годзе 145 вучняў з розных гарадскіх і сельскіх мясцовасцяў шасці краінаў Усходняй Еўропы атрымалі прафінансаваную ЕС поўную 2-гадовую стыпендыю для навучання па праграме міжнароднага бакалаўрыяту (IB Diploma). Да 2022 года ў суме 105 навучэнцаў з трох выпускаў, 72 дзяўчыны і 33 хлопцы, скончылі Еўрапейскую школу з дыпломам IB і працягнулі сваю кар’еру ў розных галінах, такіх як эканоміка, біяхімічная інжынерыя, фізіка, сацыяльныя навукі, мастацтва і культура, камунікацыі і СМІ, міжнародныя дачыненні і сусветная палітыка, Медыцына, юрыспрудэнцыя, гуманітарныя навукі і кампутарныя навукі. Іншая група з 39 навучэнцаў скончыць навучанне ў наступным годзе, у той час як наступная група на навучальны перыяд 2023-2025 гг. будзе набранай у 2022 годзе. 

Праект “Еўрапейская школа Усходняга партнёрства”, флагманскі праект і адзін з 20 ключавых вынікаў УП да 2020 года”, – частка шырэйшай ініцыятывы Еўрапейскага саюзу (ЕС) для шасці краінаў Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны) дзеля вырашэння патрэбаў моладзі пры атрыманні сярэдняй адукацыі. Праект прапануе высакаякаснае адукацыю паспяховым старшакласнікам з шасці краінаў УП у рамках конкурснай і заснаванай на заслугах стыпендыяльнай праграмы атрымання дыплому міжнароднага бакалаўрыяту (IB Diploma) з фокусам на еўрапейскія даследаванні. Праект мае на мэце пашырыць магчымасці маладых людзей у сферы адукацыі і працаўладкавання, умацаваць супрацоўніцтва, міжкультурнае паразуменне, талерантнасць і фундаментальныя каштоўнасці, а таксама спрыяць лепшаму разуменню ЕС і яго ролі ў рэгіёне.

Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам (ЕС) і рэалізуецца Упраўленнем Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па абслугоўванні праектаў (UNOPS) у партнёрстве з Новай школай-Міжнароднай школай Грузіі, Міністэрствам адукацыі і навукі Грузіі і Арганізацыяй міжнароднага бакалаўрыяту (IB).



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,