Раберта Метсола на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Вільні : “усе палітвязні павінны быць вызваленыя”
17 студзеня, 2024

Раберта Метсола на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Вільні : “усе палітвязні павінны быць вызваленыя”


Падчас свайго візіту ў Літву 12 студзеня старшыня Еўрапейскага парламенту Раберта Метсола сустрэлася са Святланай Ціханоўскай, лідаркай дэмакратычных сілаў Беларусі. 

Сустрэча адбывалася падчас адзначэння ў Літве Дня абаронцаў свабоды, які ўшаноўвае падзеі 13 студзеня 1991 года, калі савецкія войскі штурмавалі літоўскі парламент, тэлевежу і будынак літоўскага радыё і тэлебачання, забіўшы 11 мірных грамадзян і параніўшы сотні іншых.

“У Дзень абаронцаў свабоды ў Літве са Святланай Ціханоўскай адной з наймацнейшых у свеце абаронцаў свабоды і дэмакратыі “, – напісала Раберта Метсола на X. “Засведчыла падтрымку Еўропай дэмакратычнай апазіцыі і свабоднай Беларусі. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя; яны павінны ўз’яднацца са сваімі сем’ямі”.

Святлана Ціханоўская балатавалася на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2020 годзе і адразу пасля іх была высланая з Беларусі як адна з самых папулярных апанентак Аляксандра Лукашэнкі. Ад таго часу палітык і яе офіс базуюцца ў Вільні, Літва.

Даведацца больш

Раберта Метсола на X

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,