Прыняты бюджэт Creative Europe на 2022 год: рост падтрымкі сектараў культуры і творчасці
20 студзеня, 2022

Прыняты бюджэт Creative Europe на 2022 год: рост падтрымкі сектараў культуры і творчасці


13 студзеня Еўрапейская камісія прыняла штогадовую праграму дзейнасці ініцыятывы Creative Europe (“Крэатыўная Еўропа”) на 2022 год. ​​У параўнанні з 2021 годам гадавы бюджэт праграмы павялічыцца на 100 мільёнаў еўра і складзе 385,6 мільёны еўра.

У рамках новага парадку дня “Крэатыўнай Еўропы” ўзмоцніцца падтрымка сектараў культуры і творчасці з улікам пандэміі COVID-19 і нарастальнай глабальнай канкурэнцыі.

У лютым 2022 года будуць абвешчанымі конкурсы ў рамках флагманскіх праектаў еўрапейскага супрацоўніцтва, што ахопліваюць усе культурныя і творчыя сектары з мэтай садзейнічання транснацыянальнаму супрацоўніцтву, абмену досведам, сумеснай творчасці і інавацыям.

У другой палове 2022 года будуць абвешчаныя тры новыя конкурсы: падтрымка музычных выканаўцаў праз Music Moves Europe, падтрымка сцэнічнага мастацтва ў рамках ініцыятывы Perform Europe, а таксама грантавая падтрымка праектаў захавання культурнай спадчыны ( European Heritage label).

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Крэатыўная Еўропа: мастакі з Украіны возьмуць удзел у праектах, адабраных у рамках Perform Europe



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,