8 ліпеня Еўрапейская камісія запусціла другую фазу сваёй праграмы EU4Energy – «Спрыянне пераходу на чыстую энергію ў краінах Усходняга партнёрства: фаза II EU4Energy».
Праграма скіраваная на распрацоўку надзейнай нарматыўна-прававой базы ў галіне энергетыкі для пераходу рэгіёну на экалагічную энергію і лібералізацыі рынку.
Прадугледжваецца таксама паступовае ўкараненне лічбавых тэхналогій ва ўсе звязаныя з энергетыкай сегменты рынку і дапамога ва ўсталяванні справядлівых цэн на энергію.
Рэальную карысць спажыўцам прынясуць такія напрамкі праграмы, як развіццё асяроддзя для інвестыцый ва ўстойлівую энергетыку, інфраструктурныя праекты і пашырэнне рэгіянальнай рынкавай інтэграцыі і ўнутрырэгіянальнага гандлю.
Праграма таксама імкнецца залучыць грамадзян краін Усходняга партнёрства ў свае мерапрыемствы і працу над рэформамі. Для гэтага прадугледжаныя кансультацыі, круглыя сталы і серыя кампаній. Асаблівую ўвагу праграма надасць гендарнай роўнасці, у прыватнасці жанчынам у энергетычным сектары і іх лідарскаму патэнцыялу.
«Пашыраючы правы і магчымасці спажыўцоў і ствараючы спрыяльныя ўмовы для прыцягнення замежных інвестыцый, краіны Усходняга партнёрства дамагліся значных поспехаў у перайманні заканадаўства Еўрапейскага саюза і збліжэнні з ЕС сваіх энергетычных рынкаў, – сказаў д-р Міхаэль Руп, кіраўнік групы Еўрапейскага зялёнага курса і ўзаемадзеяння ва Усходнім суседстве Еўрапейскай камісіі. – Дасягненні EU4Energy пацвярджаюць прыхільнасць краін Усходняга партнёрства і іх грамадзян да еўрапейскіх каштоўнасцяў. Важна падкрэсліць: Еўрапейскі саюз можа дапамагчы сваім досведам, але ўрады і грамадзяне павінны самі ператварыць нашы рэкамендацыі ў справы».
EU4Energy фінансуецца ЕС, яе агульным бюджэт – 8,5 млн еўра. Другая фаза праграмы працягнецца да снежня 2024 года.
Даведацца больш:
EU4Energy – Спрыянне пераходу да чыстай энергетыкі – Энергетычная статыстыка і распрацоўка палітыкі
EU4Energy – Спрыянне пераходу да чыстай энергетыкі – Кіраванне
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,