Праграма «EU NEIGHBOURS east» запрашае маладых людзей з краін Усходняга партнёрства (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны), Еўрапейскага саюза і Вялікабрытаніі* далучыцца да ініцыятывы «Паслы еўрапейскай моладзі» (YEAs).
Калі вам ад 16 да 26 гадоў, у вас добры ўзровень англійскай мовы, вы хочаце спрыяць развіццю і росквіту вашай краіны і гатовыя прысвяціць дастаткова часу грамадскай дзейнасці, – гэтая праграма для вас!
Стаўшы паслом, вы будзеце прадстаўляць моладзь у сваёй краіне і за мяжой, ўдзельнічаць у анлайн- і афлайн-мерапрыемствах па пашырэнні дыялогу. Вы зможаце абменьвацца досведам, абмяркоўваць праблемы моладзі, знаёміцца з перадавымі практыкамі і працаваць дзеля лепшай будучыні сваёй краіны.
Падаць заяўку трэба да 24 кастрычніка 2021 года, запоўніўшы анлайн-анкету. Прэтэндэнты павінны патлумачыць, чаму яны хочуць стаць пасламі еўрапейскай моладзі, і выканаць творчае заданне.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе. Тых, хто паспяхова яго пройдзе, запросяць на спецыяльныя сесіі, а іх кандыдатуры будуць узгадняцца. Увесь працэс ад завяршэння прыёму заявак да атрымання канчатковых вынікаў зойме прыкладна восем тыдняў.
Ініцыятыва «Паслы еўрапейскай моладзі» (YEAs) – гэта непалітычная і добраахвотная сетка, якая аб’ядноўвае моладзь краін Усходняга партнёрства, ЕС і Вялікабрытаніі. Ініцыятыва інфармуе пра супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі УП, імкнецца спрыяць міжнароднаму палітычнаму дыялогу і дапамагае маладым людзям стаць актыўнымі грамадзянамі і працаваць дзеля лепшай будучыні.
Ініцыятыва была створаная Еўрапейскім саюзам у 2016 годзе, і за гэты час у ёй узялі ўдзел больш за тысячу маладых людзей. Цяпер сетка налічвае больш за 500 актыўных паслоў, якія прадстаўляюць больш як 30 нацыянальнасцяў.
Даведацца больш:
Паслы еўрапейскай моладзі і найбольш частыя пытанні
Пазнаёмцеся з цяперашнімі пасламі еўрапейскай моладзі
* Маладыя людзі са Злучанага Каралеўства бяруць удзел у ініцыятыве з 2016 года і па-ранейшаму маюць права далучыцца да сеткі YEAs.
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,