30 траўня Еўрапейская рада, якая сабралася на двухдзённае пасяджэнне ў Бруселі, узгадніла шосты пакет санкцыяў супраць Расіі.
Ён тычыцца сырой нафты, а таксама нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў дзяржавы-члены ЕС. Санкцыі неадкладна закрануць 75% імпарту расійскай нафты, а да канца года 90% расійскай нафты, імпартаванай у Еўропу, будзе пад эмбарга.
“Гэта адразу ж закранае больш за 2/3 імпарту нафты з Расіі і б’е па велізарнай крыніцы фінансавання яе ваеннай машыны”, – напісаў Шарль Мішэль, Старшыня Еўрапейскай рады, у Twitter. ”Максімальны ціск на Расію, каб спыніць вайну”.
Рада пагадзілася на часовае выключэнне для сырой нафты, якая пастаўляецца па нафтаправодзе. У выпадку раптоўных перабояў у пастаўках будуць прынятыя надзвычайныя захады, каб гарантаваць бяспеку паставак.
Паводле словаў Шарля Мішэля, гэты пакет санкцыяў змяшчае і іншыя жорсткія меры: адключэнне ад сістэмы Swift найбуйнейшага расійскага банка “<Сбербанк”, забарона на дзейнасць у ЕС яшчэ трох расійскіх дзяржаўных вяшчальных кампаніяў і санкцыі супраць асобаў, адказных за ваенныя злачынствы ва Украіне.
Еўрапейская рада таксама заявіла, што працягне аказваць падтрымку Украіне з мэтай задавальнення гуманітарных патрэбаў, патрэбаў у ліквіднасці і рэканструкцыі. Рада пагадзілася “працаваць над механізмам прадстаўлення Украіне новага, надзвычайнага пакету макрафінансавай дапамогі ў памеры да 9 мільярдаў еўра”, дадала Урсула фон дэр Ляен, Старшыня Еўрапейскай камісіі.
Еўрапейская рада таксама вітала нядаўнія рашэнні пра павелічэнне ваеннай падтрымкі Украіны ў рамках Еўрапейскага фонду міру і адмену на адзін год імпартных пошлінаў на ўвесь украінскі экспарт у Еўрапейскі саюз.
Еўрапейская рада таксама падкрэсліла неабходнасць аказання ўсёй неабходнай падтрымкі Рэспубліцы Малдова для пераадолення энергетычнага і эканамічнага крызісаў, а таксама міграцыйнага ціску, выкліканага вайной. Ён таксама паўтарыў свой заклік да спынення рэпрэсіяў у Беларусі і нагадаў пра дэмакратычнае праве беларускага народу на новыя, свабодныя і справядлівыя выбары.
Даведацца больш:
Выступ Старшыні Шарля Мішэля пасля першага дня спецыяльнага пасяджэння Еўрапейскай рады
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,